Мэты праекта: палепшыць дзелавое асяроддзе і выразней вызначыць дзяржаўную стратэгію па ўмацаванні інвестыцыйнага клімату ў кожнай з 6 краін Усходняга партнёрства; садзейнічаць укараненню рэформаў i падтрымлiваць прадпрымальнікаў у адкрыцці і развіцці бізнэсу.
Мэта праекта – палепшыць працу органаў мясцовага самакіравання і арганізацый грамадзянскай супольнасці на рэгіянальным узроўнi, перадаць веды, прыцягнуць інвестыцыi і стварыць новыя працоўныя месцы, а таксама наладзiць дыялог і супрацоўніцтва рэгіянальных i еўрапейскіх сетак па пытаннях лакальнага развіцця.
Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) падтрымлiвае распрацоўку, маніторынг і ўдасканаленне стратэгій і праграм развіцця прыватнага сектара, канструктыўнае прыняцце рашэнняў і маштабныя рэформы па стварэнні спрыяльнага дзелавога клімату. АЭСР дае экспертную ацэнку рэформ і арганізуе дыялог па пытаннях рэгіянальнай палітыкі.