Бясплатныя кансультацыі для тых, хто хоча стварыць свой бізнэс у Беларусі. Канфедэрацыя таксама праводзіць апытанні сярод прадпрымальнікаў і накіроўвае прапановы і каментары па развіцці прыватнага бізнесу ў дзяржаўныя органы.
Комплексная праграма падтрымкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якая ажыццяўляе кансультацыі для павышэння эфектыўнасці іх працы і росту.
Праграма «Жанчыны ў бізнэсе» дапамагае малым і сярэднім прадпрыемствам пад кіраўніцтвам жанчын атрымаць неабходныя для росту навыкі і фінансаванне.
БелГПП падтрымлівае прадпрыемствы ў сферы знешняга гандлю. З нядаўняга часу палата праводзіць онлайн-стрым, каб пераадолець спад прадпрымальніцкай актыўнасці і аднавіць яе як мага хутчэй і больш эфектыўна.
Прадпрымальнікі ў сферы тэкстыльнай і швейнай прамысловасці могуць падаць заяўку на ўдзел у праграме і атрымаць падтрымку ў рэарганізацыі свайго бізнесу ў мэтах запуску або павелічэння аб'ёмаў гандлю на экспарт.
Грамадскае аб'яднанне, якое дапамагае развівацца малым, сярэднім і буйным прадпрыемствам, падае прапановы па паляпшэннi бізнэсу ў афіцыйныя дзяржаўныя структуры.
Аб'ядноўвае бізнесмэнаў, экспертаў, эканамістаў, юрыстаў і аўдытараў, якія займаюцца прасоўваннем праграм падтрымкі прадпрымальніцтва і рэформаў, арганізуе сустрэчы бізнесу з чыноўнікамі.
Адна з магчымых платформаў для продажу тавараў. Пляцоўка таксама прапануе алгарытм дзеянняў: з чаго пачаць гандаль.
Прадпрымальнікі ў сферы тэкстыльнай і швейнай прамысловасці могуць падаць заяўку на ўдзел у праграме і атрымаць падтрымку ў рэарганізацыі свайго бізнесу ў мэтах запуску або павелічэння аб'ёмаў гандлю на экспарт.
IНФАПАРК – прызнаны партнёр беларускіх кампаній у сферы ІКТ (iнфармацыйна-камунiкатыўных тэхналогiй), які супрацоўнічае з дзяржаўнымі і заканадаўчымі органамі ва ўкараненні інавацыйных ІКТ у традыцыйныя галіны. Асноўныя ўдзельнікі – інавацыйныя кампаніі, якія падзяляюць бачанне эканамічнага развіцця з дапамогай укаранення ІКТ.
Кластар прадпрымальнікаў у крэатыўнай і лічбавай галіне. Кластар арганізуе семінары, лекцыі і курсы на стыку крэатыўнай індустрыі, бізнесу і тэхналогій.
Мэта кластара – развіццё і дыверсіфікацыя вытворчасці, павелічэнне тэрытарыяльнага ахопу і экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі.
Праект арыентаваны на развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі. Удзельнікі атрымліваюць унікальную магчымасць навучыцца ў міжнародных выкладчыкаў у сферы сацыяльна-арыентаванага бізнесу.
Бізнес-інкубатар «Камарова» стымулюе працу мясцовых малых прадпрыемстваў, ствараючы спрыяльныя эканамічныя ўмовы для іх развіцця.
Аграбізнес-інкубатар аказвае больш за 35 відаў паслуг мясцовым жыхарам – ад інфармацыйнай падтрымкі / кансультавання да трэнінгаў, лізінгу абсталявання і паслуг па захоўванні / першаснай апрацоўцы ўраджаю. Інкубатар арганізуе трэнінгі для мясцовых прадпрымальнікаў на вопытных пляцоўках, а таксама паспяхова вядзе ўласны бізнэс (вырошчванне гародніны і садавіны, развядзенне жывёлы і апрацоўка прадукцыі).
Асноўная мэта праекта «МОСТ» – развіццё сельскага прадпрымальніцтва і эканомікі Слаўгарадскага раёна. Праект мае дзве асноўныя задачы:
- Стварэнне Цэнтра падтрымкі сельскага развіцця і прадпрымальніцтва на тэрыторы эка-парку ў вёсцы Старая каменка і адкрыццё школы стартапаў;
- Развіццё Слаўгарадскага прыроднага запаведніка ў эка-парк «Амулет Прысожжа»
Інфармацыйная і трэнінгавая платформа для стартапераў. Дае магчымасці для арганізацыі і развіцця стартапа і дапамагае ў запуску і прасоўванні прадуктаў на рынку.
Цэнтр складаецца з трох структурных падраздзяленняў:
- Школа бiзнэсу
- Служба падтрымкі стартапаў
- Офiс па садзейнічанні і развіццю малога і сярэдняга бізнесу