You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Еўрапейская камісія запусціла новы сайт EU4Business з падрабязнай інфармацыяй аб падтрымцы ЕС малым і сярэднім прадпрыемствам у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне.

Асноўны сайт працуе як «адзінае вакно» для ўсіх партнёраў і ўдзельнікаў ініцыятывы. Тут прадстаўлены вынiкi падтрымкi МСП у кожнай краiне, падрабязная статыстыка з разбіўкай на напрамкі і інструменты, партфель праектаў, гiсторыi поспеху, структураваныя па краіне і тыпу дапамогі. На агульным сайце можна ўбачыць, якія інструменты працуюць у кожнай краіне, і параўнаць вынікі.

У EU4Business таксама прэзентавалі сайты для кожнай краіны, арыентаваныя на прадпрымальнiкаў (Арменiя, Азербайджан, Беларусь, Грузiя, Малдова, Украіна). Як атрымаць крэдыт або грант на развіццё бізнесу, і ў якім з банкаў гэта прасцей зрабіць? Куды звярнуцца па кансультацыю, каб пачаць экспартаваць? Як паўдзельнічаць у міжнароднай выставе або адукацыйным семінары, каб атрымаць новых кліентаў і партнёраў? На кожным з лакальных сайтаў прадпрымальнікі за некалькі хвілін могуць зразумець, як ЕС дапаможа іх бізнэсу – замест таго, каб па крупінках збіраць гэтую інфармацыю з розных рэсурсаў. Тут таксама можна натхніцца пазітыўным вопытам бізнэсаў, якія ўжо супрацоўнічаюць з ЕС, адсачыць анонсы важных падзей, і ўбачыць, што зараз робяць для бізнес-клімату ў краіне.

«Мы падтрымліваем інфармацыйна розныя аўдыторыі прадпрымальнікаў, донараў, з якімі супрацоўнічаем, арганізацыямі падтрымкі бізнесу. Усім ім цікавая розная інфармацыя: прадпрымальніку нашмат важней ведаць, куды звярнуцца па крэдыт, чым карэляцыя паміж выдадзенымі пазыкамі і ростам працоўных месцаў ва ўсім рэгіёне. Але такія лічбы важныя, напрыклад, для партнёраў у ЕС і фінансавых арганізацый», – тлумачыць Марк Хел'ер, кіраўнік праекта EU4Business. Паводле яго слоў, сайты падзялілі, каб быць максімальна карыснымі кожнай з груп стэйкхолдэраў. Цяпер яны выразней адлюстроўваюць патэнцыял падтрымкі ЕС, а прадпрымальнікі могуць скарыстацца ёю ў поўным аб'ёме.  

Згодна з апошняй гадавой справаздачай EU4Business, у 2019 годзе дзякуючы праграме дапамогу атрымалі больш за 78 000 кампаній у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне.

Апошнія Навіны
19.03.2021
Падрабязная інфармацыя пра арганізацыю падтрымкі бізнэсу (BSO) дасяжная на англійскай мове па гэтай спасылцы.
19.03.2021
Падрабязная інфармацыя пра арганізацыю падтрымкі бізнэсу (BSO) дасяжная на англійскай мове па гэтай спасылцы.
16.03.2021
Iнiцыятыва EU4Business апублікавала справаздачу аб падтрымцы ЕС, аказанай малому і сярэдняму бізнесу ў Беларусі ў 2020 г.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю