You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Лоўрэнс Мэрыдыт (Lawrence Meredith), дырэктар усходняга аддзела ў Генеральным дырэктараце Еўрапейскай камісіі па пытаннях Еўрапейскай палітыкі суседства і пашырэння Еўрапейскага Саюза сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу ОНТ, што Беларусь мае вялікі патэнцыял для развіцця лічбавага сектара.

«Мы бачым у Беларусі вялікі патэнцыял для развіцця лічбавага сектара. Лічу, што вы маеце вельмі вопытных маладых людзей, якія працуюць у гэтым сектары. Менавіта Беларусь прапанавала зрабіць гэты сектар прыярытэтным для Усходняга партнёрства»,— сказаў ён, падкрэсліўшы, што дзякуючы гэтаму праца ў сектары зрабілася больш актыўнай.

Паводле звестак інфармацыйнага агенцтва БелТА, чыноўнік ЕС заявіў, што пагадненне аб прыярытэтах партнёрства паміж Беларуссю і ЕС да 2020 года знаходзіцца на фінальнай стадыі. «У нас агульная мэта паляпшэння адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам. Лічу, што хутка мы завершым так званае пагадненне па прыярытэтах супрацоўніцтва. Гэта будзе першае пагадненне і лічу, што гэта дапаможа палепшыць нашу працу»,— сказаў Лоўрэнс Мерыдыт.

Ён адзначыў, што інтэнсіфікацыя супрацоўніцтва будзе таксама спрыяць візавай палітыцы Беларусі, што дасць магчымасць як турыстам, так і бізнесоўцам з краін Еўрапейскага Саюза наведаць Беларусь.

Ёханес Хан (Johannes Hahn), еўрапейскі камісар па пытаннях Еўрапейскай палітыкі суседства і пашырэння Еўрапейскага Саюза і Марыя Габрыэль (Mariya Gabriel), еўрапейскі камісар па лічбавай эканоміцы 21—22 чэрвеня наведаюць Мінск для ўдзелу ў неафіцыйных перамовах з міністрамі краін-членаў Усходняга партнёрства. На сустрэчах будзе разглядацца ідэя гарманізацыі лічбавых рынкаў краін Усходняга партнёрства і Еўрапейскага Саюза.

Апошнія Навіны
by md
22.11.2021
Брэнды адзення з Малдовы і Беларусі ўпершыню прадставяць сваю прадукцыю на парыжскіх выставах-кірмашах Who's Next і Première Vision пры падтрымцы праекта «Гатоўнасць да гандлю».
am az by ge md ua
06.09.2021
The European Bank for Reconstruction and Development (EBRD) is launching an online resource with legal and business guidance to support micro, small and medium-sized enterprises to enhance their response to new challenges following the Covid-19 pandemic.
am az by ge md ua
30.08.2021
The EU4BCC project has launched another call at the beginning of July 2021. The action implemented within EU4BCC is organised on a sectoral basis, which allows to create alliances between EU and Eastern Partnership businesses on a more specific basis.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю