You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

80 000 малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне атрымалі 1,3 млрд. еўра дадатковага даходу у 2019 годзе дзякуючы ініцыятыве ЕС EU4Business. Прадпрымальнікі стварылі больш за 117 000 новых працоўных месцаў.

Брусэль, 25 лютага 2021 году – Еўрапейская камісія апублікавала гадавую справаздачу ініцыятывы ЕС EU4Business, у рамках якой ЕС дапамагае малым і сярэднім прадпрыемствам у шасці краінах Усходняга партнёрства. Справаздача за 2020 год змяшчае падрабязную інфармацыю аб падтрымцы ЕС па трох накірунках - доступ да фінансаў, паслугі па развіцці бізнэсу і спрыяльнае бізнэс-асяроддзе. У 2019 годзе ЕС вылучыў 187,7 млн. еўра і падтрымаў 80 000 малых і сярэдніх прадпрыемстваў, траціну з якіх узначальваюць жанчыны. У выніку ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне прадпрымальнікі стварылі больш за 117 000 новых працоўных месцаў і атрымалі 1,3 млрд. еўра дадатковага даходу.

«Мы пастаянна павялічваем падтрымку МСП ў краінах Усходняга партнёрства праз ініцыятыву EU4Business гэта дае стабільны рост як прадпрымальнікам, так і іх супрацоўнікам. Малы і сярэдні бізнэс аснова рэгіянальнай эканомікі. Іх працаздольнасць дазволіць хутчэй аднавіцца пасля пандэміі COVID-19 і дапаможа сацыяльна-эканамічнаму развіццю», – адзначае Лоўрэнс Мерэдыт, дырэктар праграмы Усходняга суседства і інстытуцыйнага развіцця Генеральнага дырэктарата ЕК па пытаннях палітыкі суседства і перамоваў аб пашырэнні.

Доступ да фiнансаў

5 700 малых і сярэдніх прадпрыемстваў атрымалі фінансавую падтрымку ў форме пазык на агульную суму 504 млн. еўра праз нацыянальныя фінансавыя ўстановы. Сярэдні памер пазыкі склаў 88 600 еўра. На сайце EU4Business – гісторыі прадпрымальнікаў, якія скарысталіся пазыкай або грантам. Напрыклад, малдаўскія вытворцы мёду, якія мадэрнізавалі сваю вытворчасць, або азербайджанская сям'я, якая разгарнула свой бізнэс па вытворчасці сухафруктаў менш чым за год.

Паслугі па развіцці бізнэсу

У 2019 годзе на развіццё прафесійных навыкаў МСП краін Усходняга партнёрства ЕС вылучыў 86 млн. еўра, што складае 46% ад агульнай сумы. 72 000 МСП палепшылі свае навыкі развіцця бізнэсу, 796 арганізацый па падтрымцы бізнэсу прайшлі трэнінгі. EU4Business падтрымаў розныя галіны – ад украінскіх вытворцаў буякоў у стварэнні кааператыва да беларускай крамы дзіцячага адзення, які ў два разы павялічыў сваю кліенцкую базу. 

Спрыяльнае бізнэс-асяроддзе

ЕС вылучыў 34 млн. еўра на паляпшэнне бізнэс-асяроддзя. 456 дзяржаўных устаноў прайшлі навучанне, у тым ліку заканадаўчыя, выканаўчыя і праваахоўныя органы. Рэфармавана больш за 700 законаў, нарматыўных палажэнняў і працэдур. За гэтымі лічбамі стаяць рэальныя гісторыі, напрыклад аб інавацыйным бізнэс-цэнтры ў Арменіі, які развівае МСП, або грузінскім чат-робаце, які інфармуе бізнэс падчас пандэміі.

 «Справаздача за 2020 год змяшчае новыя паказчыкі для збору дадзеных і параўнання паміж інструментамі і краінамі, – распавядае кіраўнік Праекту EU4Business Марк Хелльер. – Дадзеныя згрупаваныя не па праектах, а па відах падтрымкі, што дазволіла нам вылучыць, параўнаць і прааналізаваць вынікі кожнай краіны, а таксама зразумець ўзаемасувязь паміж рэалізаванымі праектамі і фінансавымі паказчыкамі МСП».

Падчас COVID-19 ЕС працягвае падтрымліваць МСП праз Праграму салідарнасці Усходняга партнёрства, якая дапамагае пацярпелым пластам насельніцтва і дае субгранты мясцовым арганізацыям. Стартавала новая праграма падтрымкі МСП з бюджэтам 120 млн. еўра, якая дапаможа прадпрымальнікам і самазанятым асобам атрымаць доступ да крэдытаў і развіваць свой бізнэс пасля крызісу. У рамках ініцыятывы EU4Business больш за 200 млн. еўра крэдытных ліній і грантаў даступныя для МСП у нацыянальнай валюце.

Аб ініцыятыве EU4Business

EU4Business – ініцыятыва Еўрапейскага Саюзу, якая дапамагае малым і сярэднім прадпрыемствам у шасці краінах Усходняга партнёрства – Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. EU4Business спрыяе развіццю МСП, у прыватнасці дае доступ да фінансаў, паслугаў па развіцці бізнэсу і стварае спрыяльнае бізнэс-асяроддзе.

Вашай увазе таксама:

Больш на сайце: www.eu4business.eu.

Апошнія Навіны
19.03.2021
Падрабязная інфармацыя пра арганізацыю падтрымкі бізнэсу (BSO) дасяжная на англійскай мове па гэтай спасылцы.
19.03.2021
Падрабязная інфармацыя пра арганізацыю падтрымкі бізнэсу (BSO) дасяжная на англійскай мове па гэтай спасылцы.
16.03.2021
Iнiцыятыва EU4Business апублікавала справаздачу аб падтрымцы ЕС, аказанай малому і сярэдняму бізнесу ў Беларусі ў 2020 г.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю