You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх
28 чэрвеня 2019 года ў Бруселі адбылося трэцяе паседжанне Генеральнай асамблеі EU4Business. На ім была адзначана 10-я гадавіна Ініцыятывы EU4Business. У ходзе гэтага мерапрыемства высокага ўзроўню Сакратарыят EU4Business падзяліўся вынікамі, дасягнутымі за апошняе дзесяцігоддзе, а таксама поспехамі, дасягнутымі канкрэтна ў 2018 годзе. 
 
Генеральная асамблея 2019 года прадаставіла ўнікальную магчымасць 83 удзельнікам, сярод якіх былі высокапастаўленыя прадстаўнікі ўрадаў шасці краін Усходняга партнёрства, выканаўцы EU4Business і прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, абмяняцца вопытам па рэалізацыі праграм і праектаў EU4Business. Удзельнікі закранулі пытанні падтрымкі EU4Business, якія тычацца бягучых патрэбаў МСП і апошніх эканамічных падзей у рэгіёне Усходняга партнёрства, а таксама падзяліліся гісторыямі поспеху і атрыманым вопытам. Падчас дыскусій, на якіх падкрэслівалася паспяховая рэалізацыя Ініцыятывы EU4Business за апошнія дзесяць гадоў, таксама надавалася ўвага далейшым крокам. Пасля дзесяцігоддзя рэалізацыі ёсць шмат чаму павучыцца і шмат дасягненняў, на якія можна абапірацца, каб зноў пацвердзіць, што EU4Buisiness з’яўляецца адной з флагманскіх ініцыятыў Еўрапейскай камісіі.
 
За дзесяцігоддзе з часу свайго запуску ў 2009 годзе, ініцыятыва EU4Business пастаянна развівалася, каб адпавядаць стратэгічным прыярытэтам ЕС і адлюстроўваць патрэбы сектара МСП у краінах Усходняга партнёрства. У партфелі EU4Business ёсць 49 праектаў, на якія ЕС выдзеліў 417 млн. еўра, у сувязі з чым агульны бюджэт EU4Business перавысіў 3 млрд. еўра. 

 

Прэзентацыя дасягненняў ініцыятывы EU4Business

Асамблею адкрыў Нікалас Цэндравіч (Nicholas Cendrowicz) (ГД ПДП), які пачаў з таго, што падкрэсліў важнасць Усходняга партнёрства ва ўзмацненні адносін паміж ЕС і яго ўсходнімі суседзямі за апошняе дзесяцігоддзе, а таксама распавёў пра галоўныя мэты УП — канкрэтныя вынікі, якія павінны быць дасягнуты да 2020 года — якія дазволілі вымераць прагрэс Ініцыятывы. 
 
Падчас першага паседжання, лідар каманды EU4Business доктар Юлія Джарава (Dr. Julia Djarova) (EY) выступіла з юбілейнай справаздачай EU4Business, у якой прапанавала кароткі агляд развіцця Ініцыятывы ад моманту яе пачатку ў 2009 годзе да сённяшняга дня. Дасягненні EU4Business за апошнія дзесяць гадоў гавораць самі за сябе і з’яўляюцца добрай нагодай павіншаваць Ініцыятыву з 10-годдзем. 
 
Былі вылучаны 10 дасягненняў ініцыятывы EU4Business за апошнія 10 гадоў:
1. 49 праектаў, на якія ЕС выдзеліў 417 млн. еўра, у сувязі з чым агульны бюджэт EU4Business перавысіў 3 млрд. еўра;
2. Больш за 85 000 МСП атрымалі падтрымку ва ўсіх шасці краінах Усходняга партнёрства;
3. Больш за 120 000 крэдытаў было прадастаўлена каля 80 000 МСП;
4. МСП было выдадзена крэдытаў на суму каля 2,5 млрд. еўра;
5. На сённяшні дзень больш за 50% крэдытаў выдаюцца ў мясцовай валюце;
6. ЕС прафінансавала Фонд ЗПУСГ (Зона паглыбленага і ўсёабдымнага свабоднага гандлю) на 194,5 млн. еўра, што давяло агульны бюджэт да 2,5 млрд. еўра;
7. У рамках праекта EU4Business атрымалі падтрымку больш за 250 000 працоўных месцаў на малых і сярэдніх прадпрыемствах, а таксама былі створаны 34 000 новых працоўных месцаў; 
8. У рамках праграмы «Жанчыны ў бізнесе» было выдзелена больш за 60 млн. еўра амаль 7250 МСП пад кіраўніцтвам жанчын;
9. Каля 77 000 чалавек прайшлі навучанне, і больш за 57 000 чалавек прынялі ўдзел у мерапрыемствах;
10. Ва ўсіх шасці краінах-партнёрах было прынята 72 новыя законы, а таксама было распрацавана яшчэ 137 законаў.
 
Доктар Юлія Джарава падкрэсліла, што акрамя гэтых 10 асноўных дасягненняў за апошняе дзесяцігоддзе трэба адзначыць таксама ўскосны ўплыў. Уклад МСП як у ВУП, так і ў занятасць істотна павялічыўся, што пацвярджае факт, што EU4Business пракладае шлях да ўстойлівага і інклюзіўнага сектара МСП, які расце ў краінах-партнёрах. EU4Business таксама зрабіла значны ўклад ў паляпшэнне бізнес-асяроддзя для малых і сярэдніх прадпрыемстваў у краінах УП. Сёння ўсе краіны рэгіёну праводзяць палітыку развіцця МСП і маюць спецыялізаваныя ўстановы або арганізацыі па падтрымцы МСП.
 
Падчас другога ранішняга паседжання Сакратарыят EU4Business прадставіў штогадовую справаздачу EU4Business на 2019 год, з аглядам асноўных вынікаў, дасягнутых у 2018 годзе. Аналізуючы вынікі па ўсіх праграмах і іпраектах, рэалізаваных у 2018 годзе, Сакратарыят EU4Business падкрэсліў значныя дасягненні Ініцыятывы і яе ўзрастаючую дынаміку:
• 6024 МСП атрымалі крэдыты ад фінансавых арганізацый-удзельнікаў (ФАУ) і міжнародных фінансавых арганізацый (МФА) у рамках праграм, якія падтрымліваюцца EU4Business.
• Больш за 960 МСП атрымалі крэдыты ад фінансавых арганізацый-удзельнікаў (ФАУ) і міжнародных фінансавых арганізацый (МФА) у рамках праграм Фонду ЗПУСГ.
• 4870 МСП пад кіраўніцтвам жанчын атрымалі крэдыты ад фінансавых арганізацый-удзельнікаў (ФАУ) і міжнародных фінансавых арганізацый (МФА) у рамках праграм, якія падтрымліваюцца EU4Business.
• Сума крэдытаў, выдадзеных МСП ФАУ і МФА, склала больш за 315 млн. еўра.
• Сума крэдытаў, выдадзеных МСП Фондам ЗПУСГ, складае амаль 192 млн. еўра.
• Агульны аб’ём крэдытаў/гарантый/капітальных інвестыцый ФАУ для перакрэдытавання МСП у мясцовай валюце склаў больш за 220 млн. еўра. Крэдытаванне ў мясцовай валюце ў цяперашні час складае больш за 50% пазык у рамках Ініцыятывы.
• Больш за 8500 чалавек з МСП, ФАУ і АПП прайшлі навучанне, а больш за 27 000 чалавек прынялі ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных ініцыятывай EU4Business.
• 290 жанчын-прадпрымальніц прайшлі навучанне ў рамках праграм, якія падтрымліваюцца EU4Business.
• Падтрымку атрымалі больш за 66 000 працоўных месцаў на малых і сярэдніх прадпрыемствах, створана амаль 6000 новых працоўных месцаў.
• Падтрымку атрымалі больш за 38 000 працоўных месцаў на малых і сярэдніх прадпрыемствах і амаль 2440 новых працоўных месцаў былі створаны Фондам ЗПУСГ у рамках ініцыятывы EU4Business.
 
Удзельнікам Генеральнай асамблеі былі прадстаўлены вынікі кансультацый зацікаўленых бакоў, а менавіта фокусных груп МСП і нацыянальных круглых сталоў EU4Business, арганізаваных Сакратарыятам EU4Business вясной 2019 года. У гэтых мерапрыемствах краін, у якіх прынялі ўдзел больш за 250 чалавек, абмяркоўваліся шляхі далейшага развіцця ініцыятывы EU4Business.
 
Асноўныя моманты абмеркаванняў уключаюць наступныя вобласці падтрымкі, якія патрабуюць далейшай ўвагі ў найбліжэйшай будучыні:
• Доступ краін Усходняга партнёрства да рынку ЕС патрабуе значна больш часу для адаптацыі і інвестыцый, чым першапачаткова меркавалася.
• Крэдытаванне ў мясцовай валюце ўяўляецца найлепшым спосабам пашырэння доступу МСП да фінансавання.
• Інвестыцыі ў забеспячэнне доступу да фінансавання будуць па-ранейшаму мець важнае значэнне, у тым ліку з упорам на невялікія кампаніі.
• Паскорыць рост МСП можа звязанне фінансавых інструментаў з тэхнічнай дапамогай.
• Расце попыт на мэтавыя экспертныя паслугі, якія прадстаўляюцца МСП аналагічнымі арганізацыямі.
• Важна зрабіць рынак ЕС насамрэч больш блізкім.
• Вучыцца на падзеях мінулага для максіміальнага павелічэння ўздзеяння.
• Надзвычай важна выходзіць за межы сталіц.

 

Абмеркаванне вынікаў дзейнасці за 10 гадоў​

Дзённае паседжанне праводзілася ў форме мадэраванай дыскусіі аб асноўных дасягненнях EU4Business за апошнія дзесяць гадоў, падчас якой выканаўцы і бенефіцыяры EU4Business атрымалі магчымасць падзяліцца сваім вопытам у чатырох прыярытэтных абласцях дзейнасці EU4Business, а менавіта: удасканаленне доступу да фінансавання, умацаванне палітыкі і нарматыўна-прававой базы, удасканаленне базы ведаў і дзелавых навыкаў, а таксама паляпшэнне доступу да рынкаў.
 
Дзённае абмеркаванне вёў Бінь Аджэмян (Binh Adjemian) (ГД ПДП). Асноўнымі дакладчыкамі ад партнёраў-выканаўцаў былі ЕБРР, ЕІБ, KfW, АЭСР, GIZ (Германскае таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву) і ITC (Міжнародны гандлёвы цэнтр). У сваіх прэзентацыях гэтыя выканаўцы падзяліліся сваімі поспехамі і засвоенымі ўрокамі, а таксама канкрэтнымі прапановамі па прасоўванні Ініцыятывы EU4Business. За абмеркаваннем пытанняў укаранення праграм паследвала дыскусія аб камунікацыі і дасведчанасці аб ініцыятыве EU4Business у цэлым.
 
Апрача выканаўцаў, прадстаўнікі МСП з рэгіёну падзяліліся сваімі меркаваннямі аб тым, што падтрымка ЕС была найбольш паспяховай у наступных абласцях: а) доступ да фінансавання МСП і адпаведных кансультацыйных паслуг; б) падтрымка больш канкурэнтнага і прывабнага асяроддзя для МСП; в) заахвочванне інтэрнацыялізацыі МСП; г) умацаванне інстытуцыянальнага патэнцыялу і ажыццяўленне палітыкі ў дачыненні да МСП. 
 
Сярод асноўных высноў, згаданых большасцю ўдзельнікаў, можна назваць наступныя:
• Хаця большасць праграм, уключаных у партфель EU4Business, маюць рэгіянальную накіраванасць, вопыт рэалізацыі паказвае, што неабходна браць пад увагу сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя асаблівасці розных краін Усходняга партнёрства. У сувязі з гэтым двухбаковыя праекты сапраўды забяспечваюць больш індывідуальны падыход. 
• Вітаюцца доўгатэрміновыя праграмы, асабліва ў рамках прыярытэтнага доступу да фінансавання, а таксама ў рамках Фонду ЗПУСГ. Працэс вызначэння патрэб МСП патрабуе часу, і гэта асабліва актуальна для МСП, якія жадаюць гандляваць з ЕС.
• Пераважае доступ да фінансавых праграм, што адлюстроўвае патрэбы МСП у рэгіёне. Далейшыя крокі заключаюцца ў працягу прадастаўлення крэдытаў у мясцовай валюце, як гэта было паспяхова рэалізавана не так даўно. Бенефіцыяры падкрэслілі, што фінансы і кансультацыйныя паслугі павіны ісці поруч, паколькі вопыт паказвае, што такое спалучэнне з’яўляецца паспяховым.
• Уяўляецца, што ўсё яшчэ існуе патэнцыял для распрацоўкі інструментаў, якія маглі б ахапіць малыя прадпрыемствы, нават мікрапрадпрыемствы і стартапы. Для пашырэння вобласці прымянення фінансавых інструментаў і забеспячэння іх даступнасці для больш шырокага кола МСП, необходны далейшыя інвестыцыі для ўмацавання банкаўскага сектара і паглыблення нябанкаўскага фінансавага рынку, падтрымкі лізінгу, факторынгу і долевага фінансавання.
• Неаднаразова падкрэслівалася важнасць тэхнічнай дапамогі, навучання і куратарства, асабліва для інавацыйных МСП, у мэтах забеспячэння магчымасцяў для належнага асваення і ўстойлівага выкарыстання фінансавых сродкаў і іншай падтрымкі. МСП у краінах Усходняга партнёрства высока цэняць выкарыстанне ў якасці куратараў калег з краін-членаў ЕС.
• Ініцыятыва EU4Business ужо добра вядомая як у краінах УП, так і за іх межамі. Аднак доступ да яе па-ранейшаму абцяжараны. Варта працягваць працу па інфармаванні і камунікацыі, якая праводзіцца ўсімі бакамі, Сакратарыятам EU4Business, выканаўцамі, Еўракамісіяй і Прадстаўніцтвамі ЕС.
• Праца па маніторынгу дасягненняў і ўздзеяння EU4Business павінна яшчэ больш паглыбіцца. 
 
Бінь Аджэмян (Binh Adjemian) (ГД ПДП) закрыў Генеральную асамблею, падкрэсліўшы важнасць выкарыстання розных сродкаў камунікацыі і важнасць таго, каб партнёры вучыліся адзін у аднаго, а таксама на аснове водгукаў, атрыманых ад краін-партнёраў. 
 
Гадавіна EU4Busuiness стала момантам для разважанняў і позірку ў будучыню. Сталая ў той жа час хуткарослая ініцыятыва EU4Business зрабілася адной з флагманскіх ініцыятыў Усходняга партнёрства, дэманструючы прагрэс, дасягнуты ў адносінах ЕС і УП за апошнія дзесяць гадоў. У той жа час, у Ініцыятывы больш амбіцый на будучыню, і наперадзе яшчэ шмат важных задач, калі мы хочам, каб сектар МСП стаў сапраўднай апорай эканомікі ўсходніх суседзяў ЕС.
Апошнія Навіны
am az by ge md ua
06.09.2021
The European Bank for Reconstruction and Development (EBRD) is launching an online resource with legal and business guidance to support micro, small and medium-sized enterprises to enhance their response to new challenges following the Covid-19 pandemic.
am az by ge md ua
30.08.2021
The EU4BCC project has launched another call at the beginning of July 2021. The action implemented within EU4BCC is organised on a sectoral basis, which allows to create alliances between EU and Eastern Partnership businesses on a more specific basis.
by
09.08.2021
Вывучыце практычныя парады ў фармаце пытанняў і адказаў пра тое, як атрымаць падтрымку EU4Business, каб дапамагчы вашаму бізнесу аднавіцца пасля COVID!

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю