You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь праводзіць конкурс бізнес-ідэйКонкурс абвешчаны ў рамках праекта EU4Business «Садзейнічанне эканамічнаму развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Праект рэалізуецца ў рамках Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПРААН) сумесна з Міністэрствам эканомікі. Працягласць праекта — 36 месяцаў, з 01 лютага 2019 года да 31 студзеня 2022 года.

Мэта конкурсу — вызначэнне канцэптуальных падыходаў да падтрымкі развіцця прадпрымальніцтва на тэрыторыі пілотных раёнаў праекта.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца фізічныя і юрыдычныя асобы, гатовыя рэалізаваць у далейшым свае ідэі на тэрыторыях пілотных раёнаў праекта: Браслаўскі і Аршанскі (Віцебская вобласць), Быхаўскі і Хоцімскі (Магілёўская вобласць), Брагінскі, Хойніцкі і Жлобінскі (Гомельская вобласць), Кобрынскі і Бярозаўскі (Брэсцкая вобласць), Лідскі (Гродзенская вобласць), Маладзечанскі і Барысаўскі (Мінская вобласць).

Прадстаўленыя бізнес-ідэі будуць пакладзены ў аснову аналізу патэнцыялу кожнага з пілотных раёнаў праекта, і будуць разгледжаны на пасяджэнні раённых Саветаў па развіцці прадпрымальніцтва з удзелам нацыянальных і міжнародных экспертаў. Лепшыя з іх будуць прапанаваны для ўключэння ў раённыя планы развіцця МСП.

Фінансаванне на дадзеным этапе конкурсу не прадугледжана. У далейшым ініцыятывам, уключаным у раённыя планы развіцця МСП, будуць прадстаўлены дадатковыя перавагі ў конкурсах на атрыманне фінансавай падтрымкі ў рамках праекта ў наступных чатырох намінацыях:

1) Падтрымка бізнес-інкубатараў (агульны індыкатыўны бюджэт конкурсу — 1,2 млн. долараў ЗША);

2) Падтрымка стартапаў і кластарных ініцыятыў (агульны індыкатыўны бюджэт конкурсу — 4,165 млн. долараў ЗША);

3) Падтрымка арганізацый, зацікаўленых стаць пастаўшчыкамі паслуг па мікрафінансаванні (агульны індыкатыўны бюджэт конкурсу — 360 тысяч долараў ЗША);

4) Падтрымка прадпрыемстваў, накіраваных на вырашэнне сацыяльна значных праблем (агульны індыкатыўны бюджэт конкурсу — 1,8 млн. долараў ЗША).

Тэрмін падачы заявак на ўдзел у конкурсе: да 30 чэрвеня 2019 года. Заяўку можна запоўніць па наступнай спасылцы.

Апошнія Навіны
am az by ge md ua
06.09.2021
The European Bank for Reconstruction and Development (EBRD) is launching an online resource with legal and business guidance to support micro, small and medium-sized enterprises to enhance their response to new challenges following the Covid-19 pandemic.
am az by ge md ua
30.08.2021
The EU4BCC project has launched another call at the beginning of July 2021. The action implemented within EU4BCC is organised on a sectoral basis, which allows to create alliances between EU and Eastern Partnership businesses on a more specific basis.
by
09.08.2021
Вывучыце практычныя парады ў фармаце пытанняў і адказаў пра тое, як атрымаць падтрымку EU4Business, каб дапамагчы вашаму бізнесу аднавіцца пасля COVID!

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю