You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Правядзенне экспертнай ацэнкі адпаведнасці Беларусі прынцыпам Еўрапейскага акта аб малым бізнесе абмеркавалі 29 мая на круглым стале ў Мінску.

Сустрэча была арганізавана Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) сумесна з Саветам па развіцці прадпрымальніцтва ў рамках фінансаванага ЕС праекта «EU4Business: Ад палітыкі да дзеяння».

Праект «Еўрапейскі акт аб малым бізнесе» з’яўляецца ўсёабдымнай рамачнай асновай палітыкі ЕС у дачыненні да МСП. Ён накіраваны на паляпшэнне падыходу да прадпрымальніцтва ў Еўропе, спрашчэнне нарматыўна-прававога і палітычнага асяроддзя для МСП і ліквідацыю перашкод, якія застаюцца на шляху іх развіцця.

У ходзе круглага стала прадстаўнікі Мінэканомікі, Мін’юста, Нацбанка, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) і Банка развіцця распавялі пра некаторыя рэформы, якія былі праведзены ў ходзе рэалізацыі рэкамендацый папярэдняга цыкла ацэнкі АМБ (2015–2016 гг.). Лідары дзелавых асацыяцый, а таксама кіраўнікі незалежных даследчых цэнтраў пракаментавалі вынікі рэформ у сферы МСП і распавялі пра перашкоды, якія яшчэ застаюцца ў прадпрымальнікаў.

Кіраўніца прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын адзначыла прагрэс у палітыцы беларускага ўраду ў галіне падтрымкі і развіцця прыватнага бізнесу і падкрэсліла важнасць узаемадзеяння рэспублікі з міжнароднымі арганізацыямі.

Эксперты АЭСР Максім Баблон і Алена Фрыд выступілі з дакладамі аб прынцыповых зменах у метадалогіі і базе трэцяга этапу ацэнкі адпаведнасці прынцыпам АМБ і прадставілі працэдуру, тэрміны і далейшыя дзеянні па падрыхтоўцы справаздачы «Індэкс эканамічнай палітыкі ў сферы МСП – 2020».

Апошнія Навіны
by md
22.11.2021
Брэнды адзення з Малдовы і Беларусі ўпершыню прадставяць сваю прадукцыю на парыжскіх выставах-кірмашах Who's Next і Première Vision пры падтрымцы праекта «Гатоўнасць да гандлю».
am az by ge md ua
06.09.2021
The European Bank for Reconstruction and Development (EBRD) is launching an online resource with legal and business guidance to support micro, small and medium-sized enterprises to enhance their response to new challenges following the Covid-19 pandemic.
am az by ge md ua
30.08.2021
The EU4BCC project has launched another call at the beginning of July 2021. The action implemented within EU4BCC is organised on a sectoral basis, which allows to create alliances between EU and Eastern Partnership businesses on a more specific basis.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю