You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Брэнды адзення з Малдовы і Беларусі ўпершыню прадставяць сваю прадукцыю на парыжскіх выставах-кірмашах Who's Next і Première Vision пры падтрымцы праекта «Гатоўнасць да гандлю». Праект рэалізуецца з дапамогай Цэнтра садзейнічання імпарту з краін, якія развіваюцца (CBI) і Цэнтра сусветнага гандлю (ITC) у рамках ініцыятывы EU4Business.

Каб дапамагчы беларускім і малдаўскім МСП пашырыць магчымасці экспарту адзення ў Еўропу, ITC і CBI засяродзіліся на швейнай прамысловасці гэтых краін. У абедзвюх краінах менавіта гэты сектар прамысловасці быў вызначаны як самы перспектыўны ў гэтых адносінах. Брэнды, якія ўдзельнічаюць у праекце, вырабляюць жаночую і дзіцячую вопратку, уключаючы трыкатаж, а таксама вясельныя строі.

МСП, якія прайшлі адбор для ўдзелу ў праекце, атрымалі кансультацыі і прайшлі навучанне, якое дазволіла ім прадставіць сваю вопратку на еўрапейскім рынку. Працуючы над сваімі калекцыямі, яны вывучылі сённяшнія патрабаванні, апошнія трэнды і стандарты устойлівасці на рынку Еўропы. Праз тры гады актыўнага навучання і падрыхтоўкі, 11 кампаній змаглі прадставіць свае калекцыі на топавых гандлёвых кірмашах Францыі – Who's Next and Première Vision 2021.

Who’s Next з Беларусі і Малдовы

На кірмашы Who's Next, брэнды паказалі сябе на асобных стэндах пад слоганамі «Зроблена ў Беларусі» і «Зроблена ў Малдове», прэзентуючы як брэнды, так і свае краіны. Эксперты па швейнай прамысловасці ад CBI прадстаўлялі на кірмашы ўсе брэнды як вядучыя ў сваіх краінах і падавалі інфармацыю аб дызайне, тэхніках і стандартах вытворчасці.

У катэгорыі «жаночая адзенне» былі прадстаўлены дызайнерскія рэчы ад Студыі Ларысы Балуновай (https://balunova.by), брэнда Lakbi (http://www.lakbi.com), якія пачалі з офісных касцюмаў і прыйшлі да сукенак, штаноў і іншых катэгорый, а таксама сямейнага брэнда Vladini (www.vladini.by), які існуе з 2007 года і стварае вопратку ў стылі гарадскі шык.

Сярод малдаўскіх лэйблаў на Who's Next прысутнічаў брэнд Julia Allert з геаметрычнымі формамі і капсульным асартыментам (https://juliaallert.com/ru/), L. Storojuc з уласным дызайнерскiм адзеннем (http://dininima.md/LIUDMILA-STOROJUC/), а таксама Amarena Secret - ветэран рынку жаночага адзення з 20-гадовым стажам (http://amarenasecret.com/). 

Таксама на кірмашы паказалі сябе беларусы Lea Lea, якiя пачыналі як невялікая модная студыя ў 2013 годзе (http://lealea.by/en/about-us), а Morozov brand Мікалая Марозава прадэманстраваў вальнадумства і энергію (https://morozov.com/). Малдаўскі брэнд Vistline прадставіў жаночыя курткі і жакеты, якія стварае з 2001 года (http://dininima.md/VISTLINE/).

Вынікі апынуліся шматспадзеўнымі. Усе кампаніі атрымалі унікальны вопыт прэзентацыі свайго адзення еўрапейскаму пакупніку і змаглі наладзіць неабходныя кантакты для развіцця свайго бізнесу на рынку ЕС.

Première Vision 2021

На выставе Première Vision, прысвечанай пераважна трыкатажу, былі прадстаўлены два беларускіх брэнда Bonadi і Oval, якія паказалі сваю прадукцыю на ўласным стэндзе пад кіраўніцтвам эксперта CBI. Bonadi вырабляе жаночы трыкатаж з розных тканін з 2007 года (www.bonadi.ru), а Oval стварае мужчынскую, жаночую і дзіцячую вопратку, а таксама выконвае заказы для прыватных лэйблаў (http://oval.by/en/home/).

Выстава Première Vision апынулася вельмі паспяховай для беларускіх удзельнікаў. Паколькі еўрапейскія брэнды шукаюць пастаўшчыкоў, якія былі б тэрытарыяльна бліжэй, чым у Азіі, з іх боку паўстала павышаная цікавасць да прамысловасці ва Усходняй Еўропе. «Ужо зараз можна з упэўненасцю сказаць, што мы можам экспартаваць сваю прадукцыю ў ЕС», – заявіў адзін з удзельнікаў. «Я адчуў сур'ёзную цікавасць да нашага тыпу прадукцыі».

Апошнія Навіны
am az by ge md ua
06.09.2021
The European Bank for Reconstruction and Development (EBRD) is launching an online resource with legal and business guidance to support micro, small and medium-sized enterprises to enhance their response to new challenges following the Covid-19 pandemic.
am az by ge md ua
30.08.2021
The EU4BCC project has launched another call at the beginning of July 2021. The action implemented within EU4BCC is organised on a sectoral basis, which allows to create alliances between EU and Eastern Partnership businesses on a more specific basis.
by
09.08.2021
Вывучыце практычныя парады ў фармаце пытанняў і адказаў пра тое, як атрымаць падтрымку EU4Business, каб дапамагчы вашаму бізнесу аднавіцца пасля COVID!

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю