You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Больш за 80 чалавек сабраліся 20 чэрвеня на «Мэблевым форуме» ў Мінску — галіновым мерапрыемстве, арганізаваным у рамках праграмы ЕБРР «Кансультацыі для малога бізнесу» і ініцыятывы EU4Business у Беларусі. Удзельнікі змаглі даведацца пра найлепшыя міжнародны вопыт, сустрэцца з лідарамі гэтага сегмента рынку і абмяняцца думкамі.

Прадстаўнік ЕБРР Юрый Серыкаў на канферэнцыі адзначыў, што банк разлічвае на рост інвестыцый у беларускую эканоміку ў бліжэйшыя гады.

«90% нашай працы ў Беларусі звязаны з падтрымкай прыватнага сектара. За гады працы ў краіне (з 1992 года) мы інвеставалі ўжо каля 2 млрд еўра і разлічваем, што яшчэ 1 млрд інвестуем значна хутчэй, чым у папярэднія гады», — адзначыў Серыкаў.

Таксама ён паведаміў, што ў 2017 г. ЕБРР рэалізаваў у краіне 14 праектаў на 163 млн еўра. Пік інвестыцый банка прыйшоўся на 2011–2014 гг., што звязана з укладаннем сродкаў у мадэрнізацыю дрэваапрацоўчай галіны, а затым быў спад інвеставання. Аднак з 2016 г. зноў назіраецца рост.

«Асноўная наша мэта ў Беларусі — падтрымка рыначнай эканомікі. Але мы выступаем і за агульнае паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва, таму актыўна падтрымліваем муніцыпальныя праекты. У прыватнасці, у Беларусі мы падтрымліваем водны сектар, дапамагаем будаваць дарогі і праводзіць каналізацыю», — сказаў Серыкаў.

Многія праекты банка звязаны з рэсурса- і энергазберажэннем. «Ва ўсіх нашых праектах абавязкова павінен быць «зялёны» кампанент. І наша мэта ў тым, каб да 2020 г. каля 40 % праектаў, куды мы будзем укладваць сродкі, былі звязаны з зялёнай эканомікай», — дадаў ён.

Стратэгіяй ЕБРР па краіне да 2020 г. у якасці мэты вызначана падтрымка прыватнага сектара і інфраструктурных праектаў. «За гады працы ў Беларусі ў нас сфармавалася яшчэ адна мэта, якую мы не апісалі. Мы аказваем кансультацыйныя паслугі і арганізуем праекты з банкамі-партнёрамі, паколькі наш мандат прадугледжвае падтрымку эканомікі як непасрэдна, так і праз банкаўскі сектар», — растлумачыў Серыкаў.

Паводле яго слоў, ЕБРР гатовы ўвайсці на вызначаны тэрмін у капітал беларускіх кампаній з гадавым абаротам не менш за 10 млн долараў. Прапануецца таксама крэдытаванне для інвестпраектаў з нуля і для дзеючага бізнесу. Серыкаў таксама дадаў, што ў 2018 г. ЕБРР упершыню атрымаў магчымасць даваць крэдыты ў беларускіх рублях.

Апошнія Навіны
by md
22.11.2021
Брэнды адзення з Малдовы і Беларусі ўпершыню прадставяць сваю прадукцыю на парыжскіх выставах-кірмашах Who's Next і Première Vision пры падтрымцы праекта «Гатоўнасць да гандлю».
am az by ge md ua
06.09.2021
The European Bank for Reconstruction and Development (EBRD) is launching an online resource with legal and business guidance to support micro, small and medium-sized enterprises to enhance their response to new challenges following the Covid-19 pandemic.
am az by ge md ua
30.08.2021
The EU4BCC project has launched another call at the beginning of July 2021. The action implemented within EU4BCC is organised on a sectoral basis, which allows to create alliances between EU and Eastern Partnership businesses on a more specific basis.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю