You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

29 мая ў Мінску, Беларусь, на сустрэчы працоўнай групы дзяржавы і бізнесу на высокім узроўні пад эгідай Савета па развіцці прадпрымальніцтва была пачата трэцяя стадыя ацэнкі Закона аб падтрымцы малога бізнесу Еўропы (SBA).

Сустрэча была арганізавана АЭСР у рамках праекта, які фінансуе ЕС, «EU4Business: ад палітыкі да дзеянняў». Закон аб падтрымцы малога бізнесу Еўропы з'яўляецца рамачным дакументам палітыкі ЕС у галіне МСП. Яго мэта – палепшыць падыход да прадпрымальніцтва ў Еўропе, спрасціць заканадаўчае і палітычнае асяроддзе для МСП і выдаліць перашкоды на шляху да іх развіцця.

Сустрэчу працоўнай групы адкрывалі старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын, пасол ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын і АЭСР. Акрамя запуску новай стадыі ацэнкі працоўная група дала прадстаўнікам ураду магчымасць прадставіць агляд прагрэсу, які быў дасягнуты ў прасоўванні палітык па МСП з папярэдняй стадыі ацэнкі SBA (20152016).

Падчас сустрэчы прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Міністэрства юстыцыі, Нацыянальнага банка, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама Банка развіцця падкрэслілі такія нядаўнія рэформы ў галіне МСП, як прэзідэнцкі Дэкрэт 7, які значна палегчыў умовы вядзення бізнесу ў Беларусі.

Бізнес-асацыяцыі і незалежныя даследчыя цэнтры пракаментавалі вынікі гэтых рэформ і падкрэслілі праблемы, якія засталіся. Былі вызначаны такія перашкоды, як несумленная канкурэнцыя з боку вялікіх дзяржаўных прадпрыемстваў і неэфектыўнасць мясцовай судовай сістэмы, а таксама традыцыйныя праблемы накшталт доступу да фінансавання і наяўнасць кваліфікаваных работнікаў.

АЭСР і Еўрапейская камісія прадставілі рамкі і расклад ацэнкі трэцяга цыкла SBA. На гэтай стадыі выконваецца больш шырокая ацэнка, у тым ліку бізнес-умоў для прадпрыемстваў у цэлым і з упорам на цэласнасць бізнесу, канкурэнтаздольнасць і выкананне кантрактных абавязацельстваў.

Акрамя гэтага пад большую ўвагу будуць брацца перспектывы прыватнага сектара ў пытаннях палітычных перашкод і эфектыўнасці шляхам стварэння фокус-груп у кожнай краіне і заахвочвання прыватнага сектара да больш актыўнага ўдзелу ў сустрэчах працоўных груп.

Перад сустрэчай працоўнай групы АЭСР правяла семінар па нарошчванні магчымасцей у галіне індыкатараў фінансавання МСП для падтрымкі дзяржавы, у прыватнасці Нацыянальнага банка Беларусі і Нацыянальнага статыстычнага камітэта Белстат па пытаннях збору, аналізу і распаўсюджвання афіцыйнай статыстыкі ў вобласці фінансавання МСП. Крыс Бошманс, старэйшы эксперт цэнтра прадпрымальніцтва, МСП і мясцовага развіцця АЭСР, прадставіў Табліцу АЭСР па фінансаванні МСП і прадпрымальнікаў у якасці асноўнага метадалагічнага дакумента, які адлюстроўвае стан доступу да фінансаў для прадпрымальнікаў і МСП і штогадова адсочвае трэнды ў 43 краінах, якія як уваходзяць, так і не ўваходзяць у АЭСР.

Апошнія Навіны
by md
22.11.2021
Брэнды адзення з Малдовы і Беларусі ўпершыню прадставяць сваю прадукцыю на парыжскіх выставах-кірмашах Who's Next і Première Vision пры падтрымцы праекта «Гатоўнасць да гандлю».
am az by ge md ua
06.09.2021
The European Bank for Reconstruction and Development (EBRD) is launching an online resource with legal and business guidance to support micro, small and medium-sized enterprises to enhance their response to new challenges following the Covid-19 pandemic.
am az by ge md ua
30.08.2021
The EU4BCC project has launched another call at the beginning of July 2021. The action implemented within EU4BCC is organised on a sectoral basis, which allows to create alliances between EU and Eastern Partnership businesses on a more specific basis.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю