You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

13–17 мая ў Брэсце адбыўся тыднёвы трэнінг па электронным гандлі і экспарце, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі дваццаці двух МСП, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы тэкстыльнай і швейнай вытворчасці, з усёй Беларусі. Трэнінг быў арганізаваны Міжнародным гандлёвым цэнтрам сумесна з Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў у рамках праекта «Усходняе партнёрства — гатоўнасць да гандлю», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам як частка ініцыятывы EU4Business.

Удзельнікі даведаліся аб патэнцыяле трансгранічнай электроннай камерцыі для кампаній, якія працуюць у сферы моды, аб маркетынгавым змесціве, электроннай лагістыцы і кіраванні вяртаннямі тавараў, паглыбілі сваё разуменне патрабаванняў да маркіроўкі і ўпакоўкі швейнай прадукцыідля трансгранічнага гандлю таварамі, якія пастаўляюцца на экспарт у рамках электроннай камерцыі, а таксама падзяліліся перадавым вопытам у галіне шматканальнай падтрымкі кліентаў і стратэгій лічбавага маркетынгу.

Атрыманыя веды дазволяць беларускім прадпрыемствам, якія працуюць у сферы моды, лепш зразумець карпаратыўныя, прававыя, фіскальныя і іншыя патрабаванні для атрымання доступу на рынак ЕС, дапамогуць ім далучыцца да ключавых плацежных рашэнняў і міжнародных платформаў для трансгранічнай электроннай камерцыі, і, у канчатковым выніку, павялічыць іх экспартныя продажы на рынку ЕС.

Праект «Гатоўнасць да гандлю». які фінансуецца Еўрапейскім саюзам у рамках ініцыятывы EU4Business, дазваляе малым і сярэднім прадпрыемствам атрымаць доступ да міжнародных рынкаў. У Беларусі гэты праект накіраваны на падтрымку прадпрыемстваў тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, дапамагаючы МСП вырабляць тавары з дададзенай вартасьцю і знаходзіць новых пакупнікоў у краінах ЕС.

Апошнія Навіны
am az by ge md ua
06.09.2021
The European Bank for Reconstruction and Development (EBRD) is launching an online resource with legal and business guidance to support micro, small and medium-sized enterprises to enhance their response to new challenges following the Covid-19 pandemic.
am az by ge md ua
30.08.2021
The EU4BCC project has launched another call at the beginning of July 2021. The action implemented within EU4BCC is organised on a sectoral basis, which allows to create alliances between EU and Eastern Partnership businesses on a more specific basis.
by
09.08.2021
Вывучыце практычныя парады ў фармаце пытанняў і адказаў пра тое, як атрымаць падтрымку EU4Business, каб дапамагчы вашаму бізнесу аднавіцца пасля COVID!

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю