You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Праграмісты прыдумалі эфектыўныя лекі ад «банэрнай слепаты» у людзей.

Беларусь ужо набыла вядомасць у свеце, у якасці еўрапейскай Сіліконавай даліны: у сталіцы з насельніцтвам крыху больш за 2 млн чалавек працуюць 30 тысяч маладых вэб-дызайнераў і праграмістаў. Родам з Беларусі World of Tanks, Viber, MAPS.ME, Flo, MSQRD, і спіс IT-распрацовак пастаянна папаўняецца. 

Адна з апошніх распрацовак – сістэма 3D-відэа з галаграфічным эфектам HYPERVSN, якая дазваляе ствараць імітацыю аб'ёмнага малюнка ў паветры. Стваральнікі – сябры дзяцінства Кірыл Чыкеюк і Арцём Ставенка – тлумачаць, што гэта не стандартная трохмерная галаграма. У сістэме HYPERVSN верцяцца прамяні i ствараюць нябачную паверхню, на якой транслюецца відэа. Сістэма складаецца з своеасаблівага «вентылятара» з чатырма лопасцямі, на канцы кожнай лопасці – святлодыёды. З дапамогай адмысловай праграмы па стварэнні малюнкаў хуткае кручэнне лопасцяў сінхранізуецца з працай святлодыёдаў, а лопасці рухаюцца максімальна хутка, ствараючы эфект парылай у паветры карцінкі. Пры гэтым не трэба ніякіх грувасткіх канструкцый, малюнак лёгка загружаецца з планшэта ці тэлефона з дапамогай Wi-Fi.

Здаецца, гэта ідэальнае рашэнне для прыцягнення ўвагі. Калі свет перанасычаны рэкламай, погляд скептыка складана прыкаваць да чаго-небудзь, тым больш, да стандартных банэраў. Гэтую з'яву нават назвалі «банэрнай слепатой». А вось спакойна прайсці міма рэкламнай галаграмы проста немагчыма. «Мы выклікаем самыя розныя эмоцыі ў людзей. Хтосьці захапляецца, хтосьці сумняваецца, але ва ўсіх ёсць нешта агульнае: яны не могуць адвесці погляд!», – кажа Арцём Ставенка.

У 2017 годзе стартап HYPERVSN з дзясяткам супрацоўнікаў прыступіў да масавай вытворчасці і атрымаў першых кліентаў, замовiўшых візуалізацыю ў выглядзе галаграмы – Red Bull, McDonalds і Virgin Media. Праз год топ-менеджмент кампаніі звярнуліся па дапамогу да Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця. Пры падтрымцы банка і ініцыятывы Еўрапейскага саюза EU4Business кампанія прыцягнула мясцовых кансультантаў для ўкаранення інтэграванай сістэмы кіравання кліентамі і рэсурсамі прадпрыемства і атрымала частковую кампенсацыю сваіх выдаткаў на гэты праект. У выніку такой падтрымкі HYPERVSN ўдалося павысіць якасць апрацоўкі і абмену інфармацыяй, палепшыць камунікацыі з пастаўшчыкамі, што дазволіла дамагчыся больш высокай прадукцыйнасці і павысіць чысты прыбытак кампаніі.

У канцы 2019 году над сістэмай HYPERVSN ўжо працавалі 150 чалавек, а да прыхільнікаў рэкламы-галаграмы далучыліся сусветныя брэнды – Adidas, Samsung, Coca Cola і Louis Vuitton. У планах кампаніі – пашыраць спектр паслуг, напрыклад, ўводзіць інтэрактыўныя галаграмы для сфер адукацыі і аховы здароўя. Распрацоўшчыкі HYPERVSN заяўляюць: «Лепш адзін раз убачыць!», i з гэтым складана паспрачацца.

Апошнія Гісторыі поспеху
22.11.2020
Пандэмія каронавіруса прыйшла раптам і пазбавіла працы многіх людзей – работнікаў грамадскага харчавання, турызму, будаўніцтва і міжнародных перавозак. Але не тых, хто не баіцца зменаў.
02.10.2020
Праграма падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва «Жанчыны ў бізнэсе» Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) і ініцыятывы Еўрасаюза EU4Business дапамагла прадпрымальніцы з Беларусі павялічыць продаж на 80% і зрабіць сваю кампанію больш вядомай.
16.06.2020
Зараз брэнд жаночага адзення Nelva налiчвае 250 супрацоўнiкаў, 14 магазiнаў i тысячы прыхiльнiкаў па Беларусi, Расii i Украiне.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю