На дадзены момант толькі каля 6% ад усiх адміністрацыйных працэдур для бізнэсу ў Беларусі могуць быць выкананы ў электроннай форме, для астатнiх 94% прадпрымальнікi павінны наведваць розныя ўрадавыя установы. Гэта прыводзіць не толькі да лішнiх расходаў, але і да дадатковай нагрузкі ў галіне аховы здароўя падчас пандэміі каронавiруса. Зараз адна з ініцыятыў ЕС дапамагае Беларусi пераводзiць гэтыя працэдуры ў электронны фармат.
IFC, якая з'яўляецца часткай групы Сусветнага банка, інвеставала ў 2020 фінансавым годзе $ 22 млрд на карысць прыватнага сектару па ўсім свеце. З 1992 года Міжнародная фінансавая карпарацыя дапамагла рэалізаваць больш за 60 праектаў у Беларусі з агульным аб'ёмам інвестыцый больш за $ 900 млн. IFC дапамагае прыцягнуць замежныя інвестыцыі ў Беларусь, стварыць новыя працоўныя месцы, адкрыць новыя рынкі, падняць ўзровень жыцця насельніцтва.
Апошнія тры гады IFC займалася рэалізацыяй Кансультатыўнага праекта па паляпшэнню інвестыцыйнага клімату ў Беларусі пад эгідай ініцыятывы EU4Business. Адной з мэтаў праекта з'яўляецца паляпшэнне адміністрацыйных працэдур і перавод іх у электронны фармат. Гэта павінна дазволіць скараціць мінімальную колькасць наведванняў урадавых устаноў, што асабліва важна падчас перыяду пандэмii COVID-19.
Для выканання гэтых задач праект спрыяў распрацоўцы мер, прынятых у 2021 годзе:
- 25 чэрвеня выйшаў указ № 240 «Аб адміністрацыйных працэдурах у галіне прадпрымальніцтва», які прадпiсвае ўраду паменшыць адміністрацыйную нагрузку на бізнэс праз паэтапнае спрашчэнне працэдур і перавод іх у электронны фармат. На сёння толькі 50 з амаль 800 працэдур даступныя анлайн.
- У кастрычніку у Беларусі запрацаваў анлайн-рэестр адміністрацыйных працэдур, якi даводзiць да бiзнесу інфармацыю аб усіх існуючых адмінпрацэдурах. Сярод іх — прававыя і дакументальныя патрабаванні, шаблоны дакументаў, кошты і тэрміны, практычныя бізнэс-кейсы і навіны для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў.
- У лістападзе Урад стварыў спецыялізаванае «Агенцтва сервiсiзацыi і рэінжынірынгу» з Банкам развіцця Беларусі, каб паменшыць адміністрацыйную нагрузку на бізнэс. IFC раней рэкамендавала стварэнне такога агенцтва на аснове свайго міжнароднага вопыту.
- У снежні Урад замацаваў за электронным рэестрам адміністрацыйных працэдур статус афіцыйнай крыніцы інфармацыі для бізнэсу і забяспечыў яго бюджэтным фінансаваннем. У бліжэйшых планах — ўвядзенне электроннай формы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур для бізнэсу.