You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

У лістападзе 2020 году Натальля Васько, дырэктар прыватнай сацыяльна-экалагічнай установы «Развіццё пчалярства «АПIМIР», стала пераможцай конкурсу ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва з ініцыятывай «АпiМiр: новыя магчымасці для сельскага бізнэсу». Пры падтрымцы Еўрапейскага саюза ў рамках ініцыятывы EU4Business і праекту «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» Наталля плануе стварыць у Жлобінскім раёне Цэнтр дапамогі пачаткоўцам пчалярам.

«Ідэя стварыць Цэнтр па прасоўванні пчалярства была ў мяне даўно, але не хапала бізнес-плана і фінансавання, успамінае Наталля Васько. У траўні 2020 года я прыняла ўдзел у анлайн-курсе «Школа «Сацыяльны прадпрымальнік», які праводзіў бізнес-інкубатар «Clever.by» у Жлобіне пры падтрымцы ЕС. Працуючы з прафесійнымі трэнерамі, я пабудавала выразны план, вызначыла мэты, усё пралічыла».

Бізнес-план Наталлі стаў адным з лепшых у выпуску школы. «Мая мэта — прыцягнуць як мага больш людзей у пчалярства, бо гэта высакародная, карысная і выгадная справа, выгадная для прыроды і для людзей», — распавядае Наталля.

Для папулярызацыі пчалярства сярод жыхароў у Цэнтры адкрыюць дэманстрацыйную пляцоўку, на якой будуць праводзіць экскурсіі для пачаткоўцаў пчаляроў і арт-пікнікі. На кансультацыях можна будзе даведацца ўсё пра тое, што неабходна для пчалярства і пра асаблівасці ўтрымання пчол.

У Цэнтры будзе працаваць пункт калектыўнага карыстання, дзе ўсталююць неабходнае абсталяванне: медагонку, воскатопку, фільтры і стол для раздрукоўвання сот. А ў цэху па вытворчасці драўляных вырабаў будзе вырабляцца абсталяванне для пчалярства — вуллi, рамкі, тара для прадуктаў пчалярства і іншыя спадарожныя прыналежнасці.

Пчалярствe Наталля Васько навучылася ў свайго свёкра, Аляксандра Пятровіча — пчаляра з 17-ці гадовым стажам. Наталля не толькі працягнула сямейную традыцыю, але і вывела сямейны бізнэс на новы сучасны ўзровень, адкрыла ў ім не толькі камерцыйны, але і сацыяльны складнік. У гэтай дзіўнай жанчыне шмат харызмы, захопленасці і любові да сваёй справы.

У далёкаідучыя планах Наталлі — стварэнне пчалінай лабараторыі, дзе будуць выводзіць пчаліныя сем'і, і будаўніцтва «апiдомiка» для аказання паслугі «сон на вуллях».

Ініцыятыва дапаможа стварыць партнёрскую сетку сярод мясцовых рамеснікаў і прадпрымальнікаў, павялічыць колькасць сельскіх жыхароў, зацікаўленых у развіцці пчалярства як бізнэсу. Жыхары раёна атрымаюць магчымасць дадатковага даходу, а для некаторых - гэта шанец змяніць дзейнасць і стаць пчалярамі або вытворцамі тавараў для пчалярства. Мясцовыя жыхары і госці атрымаюць якасныя, экалагічныя і карысныя прадукты пчалярства і змогуць умацаваць сваё здароўе.

Ініцыятыва робіць унёсак у вырашэнне глабальнага выкліку па захаванню і памнажэнню папуляцыі пчол, а таксама карысная для мясцовай эканомікі, так як многія важныя для сельскай гаспадаркі культуры маюць патрэбу ў апыленні пчоламі.

Бізнес-інкубатар «Clever.by» адкрыты ў Жлобіне ў рамках рэалізацыі праекту «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» у пачатку 2020 года рамках ініцыятывы EU4Business. У траўні 2020 бізнес-інкубатар пачаў навучанне жыхароў Жлобіна ў «Школе «Сацыяльны прадпрымальнік». Гэта быў практычны курс онлайн-трэнінгаў для пачаткоўцаў прадпрымальнікаў. Курс уключаў шырокую праграму, дзе ўдзельнікі даведаліся, што такое сацыяльнае прадпрымальніцтва, дызайн-мысленне, бізнес-планаванне, пабудова брэнда і іміджу, маркетынгавая стратэгія сацыяльнага прадпрыемства і яго прасоўванне, праектная дзейнасць кампаніі, вядзенне бухгалтэрыі і аптымізацыя падаткаабкладання.

Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» фінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах ініцыятывы EU4Business і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Апошнія Гісторыі поспеху
by
14.05.2021
Праект Еўрапейскага саюза дапамог за год вывесці клуб мясцовых бізнэсмэнаў на новы ўзровень — ад нефармальнай супольнасці прадпрымальнікаў да афіцыйнага цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва.
by
29.04.2021
«СветаСлава» — беларускі сямейны бізнес, які пашыраецца і мінімізуе выдаткі з дапамогай кансультацый цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва «Трамплін». Дапамогу цэнтру аказвае Еўрапейскі саюз у рамках ініцыятывы EU4Business.
by
29.04.2021
Сумеснымі намаганнямі можна згарнуць горы. І станцыя тэхабслугоўвання «Максаўта» у г. Маладзечна фактычна зрабіла гэта, не толькі палепшыўшы якасць працы на СТО, але і прынёсшы карысць жыхарам горада.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю