МСП могуць павялічваць бізнес шляхам доступу да самых сучасных інавацый. Напрыклад, рэстаран у сталіцы Беларусі, Мінску, распрацаваў першую ў краіне мабільную праграму з дапамогай і парадамі ад ЕБРР.
Сушы-бар Manga заснаваны ў 2007 г. заўсёды ўдзяляў увагу міжнародным трэндам у рэстаранным бізнесе. Бізнес быў зацікаўлены ў карыстанні інавацыйнымі тэхналогіямі для прыцягнення новых кліентаў і павелічэння папулярнасці службы дастаўкі.
Парады і тэхналогіі
Каб дасягнуць гэтага, мясцовы кансультант па тэхналогіях стварый анлайн праграму, якая працуе на прыладах Android і Apple. ЕБРР прыцягнуў спецыяліста па праектах, які дапамог забяспечыць адпаведнасць праекта лепшым прыкладам працы электроннага рынку. Спецыяліст вёў праект ад планавання да ўкаранення.
Кансультант:
- вызначыў кошты, план, ахоп і мэты праекта на стадыі падрыхтоўкі;
- распрацаваў праграму, зрабіўшы макет галоўных старонак для абедзьвух аперацыйных сістэм;
- выканаў праграмаванне і выпрабаванні распрацаваных рашэнняў;
- апублікаваў праграму ў такіх крамах для мабільных праграм як AppStore і Googleplay;
- стварыў вэб-платформу, якая выкарыстоўваецца сушы-барам для кантролю над праграмай, і навучыў працаўнікоў карыстацца ёй.
Вынікі
Фінальная версія праграмы дазваляе кліентам заказваць стравы, браніраваць столік, бачыць карту з месцазнаходжаннем рэстарана і запрашаць сяброў, і ўключае персанальны ўліковы запіс і функцыю стужкі навін.
Пасля запуску новай праграмы аб'ёмы дастаўкі сушы-бара Manga падвоіліся, а продажы выраслі на 30%. Фактычна праграма аказалася настолькі паспяховай, што цяпер уладальнік сушы-бара Manga працуе з кансультантам над падобнай праграмай для даччынай сеткі піцэрый.
Больш інфармацыі
- Кампаніі, зацікаўленыя ў атрыманні падтрымкі для малога бізнесу ад ЕБРР, могуць запоўніць форму на англійскай ці рускай мове і адправіць яе на адрас: knowhowbelarus@ebrd.com