You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Многія з нас былi сведкамi таго, як смецце з перапоўненых кантэйнераў выпадае і разлятаецца ад парываў ветру па жылым квартале. Калі гэта здараецца ў выходныя дні, то вы атрымлiваеце перспектыву назiраць гэта не адзін дзень, таму што смеццявоз не прыбудзе да панядзелка. А ў іншым квартале кантэйнер запоўнены толькі на траціну – бо там менш жылых кватэр, або жыхары вырабляюць менш смецця. У прызначаны жыллёва-камунальнымi службамi час смеццявоз прыедзе, каб забраць смецце адначасова i з перапоўненых кантэйнераў і ад запоўненых толькі на траціну. Не вельмі эфектыўнае выкарыстанне, ці не так? Ці можна нешта з гэтым зрабіць? Аказваецца, што так. «Разумны» датчык, усталяваны ў кантэйнеры, дазваляе адсочваць яго запаўняльнасць, а распрацоўка спецыяльнага прыкладання дапаможа аптымізаваць рух смеццявозаў, тым самым захаваўшы значныя сродкi падаткаплацельшчыкаў.

Iнiцыятыва ZeroWaste у рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» рэалізуе ідэю ўстаноўкі датчыкаў на кантэйнеры для смецця у Быхаўскiм раёне.

Аляксандар Балодзiс, дырэктар інфармацыйна-навучальнай установы «Цэнтр падтрымкі бізнес-ініцыятывы па паляпшэнню працэдуры кіравання адходамi», сказаў, што ідэя рэалізацыі ініцыятывы ўзнікла ў адказ на дзве праблемы. Па-першае, гэта зніжэнне выкідаў парніковых газаў у атмасферу за кошт аптымізацыі нагрузкі транспарту, так званая «зялёная лагістыка». Па-другое, неабходнасць аптымізаваць запаўняльнасць смеццевых палігонаў ў Быхаве.

«Абмяркоўваючы прычыны і наступствы гэтай сітуацыі, мы прыйшлі да высновы, што на дадзеным этапе няма выразнай сістэмы кіравання гэтай сферай, – дзелiцца Аляксандр. – Мы зразумелі, што мы здольныя вырашыць гэтую праблему, ужываючы інавацыйныя тэхналогіі для адсочвання запаўняльнасцi кантэйнераў і аптымізацыі лагістыкі».

Метад адсочвання запаўнення кантэйнераў ужо выкарыстоўваецца ў некаторых краінах на розных этапах – ад тэсту да поўнага ўвядзення. Існуюць розныя метады для вызначэння запаўнення і розныя датчыкi. Некаторыя вызначаюць аб'ём запоўненай прасторы, іншыя рэагуюць на вагу. Ініцыятыва Zerowaste пачала распрацоўку прататыпаў датчыкаў. У снежні плануецца перайсці да вытворчасці датчыкаў для пілотнага праекта ў Быхаве. Іх кошт абяцае быць больш прывабным, чым ў замежных аналагаў. Акрамя таго, купляючы мясцовыя датчыкi, будзе магчыма пазбегнуць шматлiкiх пытанняў з мытнямі, сертыфікацыяй, тэрмінамi пастаўкі, рамонтам і адаптацыяй для праграмнага забеспячэння.

Развіццё IТ-рашэння – другая, але не менш важная частка ініцыятывы. Гэта будзе праграмнае забеспячэнне, якое збірае інфармацыю аб запаўненнi кантэйнераў і руху смеццявозаў. Калі кантэйнер запоўнены на 80%, сістэма пачынае папярэджваць пра гэта, андачасова будуючы аптымальны шлях для смеццявоза. Сістэма таксама падкажа, дзе патрэбна паставiць два кантэйнеры замест аднаго, каб не рабіць залішнія рэйсы.

Урэзка
Штогод у краіне збіраецца каля 8000 тон смецця, у адным толькi Мінску ў дзень працуе каля 450 смеццявозаў. Гэта каля трох тон паліва толькі ў сталіцы, з якiх можна сэканомiць амаль тону. Пасля укаранення сістэмы адсочвання запаўняльнасцi і аптымізацыі лагістыкі кошт збору і вывазу цвёрдых бытавых адходаў (ЦБА) будзе зніжаны на 30%, і гэтая лічба можа быць нават больш.
Дадзеныя прадстаўленыя ініцыятывай ZeroWaste


Ініцыятыва надае вялікую ўвагу праблемам экалогii. Лета 2021 года паказала, як змяненне клімату ўплывае на верагоднасць анамалій і стыхійных бедстваў. «Нам трэба надаваць больш увагі развіццю экалагічнага мыслення сярод насельніцтва. Па нашых назіраннях, больш за 50% насельніцтва спрабуе падзяляць ЦБА падчас выкіду, але гэтая лічба яшчэ далёкая ад перадавога вопыту, як i сістэма сартавання смецця, –  тлумачыць Аляксандр. – Арганічныя жа адходы на смеццевым палiгоне могуць прывесці да хімічных рэакцый, у выніку чаго можа вылучацца метан, серавадарод, меркаптаны і іншыя рэчывы, якія у высокіх канцэнтрацыях выклікаюць вострае атручванне арганiзма».

Для iніцыятывы таксама важны і бізнес-складальнiк. Мэта zerowaste - зрабіць інавацыйную для Беларусі распрацоўку даступнай для мясцовага выкарыстання, а таксама выйсцi на продаж за мяжой. Цяпер 10 чалавек працуюць над развіццём датчыкаў і IT-рашэння, пасля пераходу да серыйнай вытворчасці будзе створана яшчэ 100 працоўных месцаў.

«Вопыт пілотнага праекта ў Быхаўскiм раёне можа быць ужыты ў іншых рэгіёнах Рэспублікі. У бліжэйшыя гады мы будзем назіраць лічбавую трансфармацыю ў галіне як збору, так i апрацоўкі смецця. Нашай ініцыятыве прыемна быць у авангардзе распрацоўшчыкаў рашэнняў гэтай праблемы ў Беларусі», – сцвярджае Аляксандар Балодзiс. 

Iніцыятыва ZeroWaste – адна з 63 iніцыятыў па развiццю прадпрымальніцтва ў рэгіёнах у рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». Праект рэалізуе праграму развіцця ААН (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам у рамках ініцыятывы EU4Business.

Апошнія Гісторыі поспеху
by
22.02.2022
Фабрыка трыкатажу з Беларусі стала партнёрам люксавых брэндаў адзення дзякуючы ўдзелу ў праекце Ready to Trade — an EU4Business Initiative, які рэалізуюць Цэнтр прасоўвання імпарту з краін, якія развіваюцца (CBI) і Цэнтр міжнароднага гандлю (ITC). Зараз у маленькай краіне шыюць адзенне, якое ў якасці не саступае еўрапейскім патрабаванням. У той жа час, яго вытворчасць танней, а дастаўка займае значна менш часу, чым з Кітая.
by
08.02.2022
На дадзены момант толькі каля 6% ад усiх адміністрацыйных працэдур для бізнэсу ў Беларусі могуць быць выкананы ў электроннай форме, для астатнiх 94% прадпрымальнікi павінны наведваць розныя ўрадавыя установы.
by
28.12.2021
Пра тое, як на фермераў Беларусі ўплывае глабальнае пацяпленне, і якія ў гэтым плюсы і мінусы, мы даведаліся ад Надзеі Абашынай, уладальніцы адной з першых у Беларусі сялянска-фермерскiх гаспадарак.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю