You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Пандэмія каронавіруса прыйшла раптам і пазбавіла працы многіх людзей – работнікаў грамадскага харчавання, турызму, будаўніцтва і міжнародных перавозак. Але не тых, хто не баіцца зменаў. А праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» даў такім энтузіястам магчымасць знайсці працу і навучыцца чамусьці новаму.

Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» фінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах ініцыятывы EU4Business і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Пры падтрымцы ініцыятывы ЕС EU4Business ў канцы 2019 года ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці пачалася рэалізацыя ініцыятывы па стварэнні Цэнтра падтрымкі аграэкапрадпрымальніцтва. Ініцыятыва сацыяльна-культурнай установы «Высакоўскі эколага-этнаграфічны цэнтр» дапамагла сямі людзям якія засталіся без працы падчас пандэміі, пачаць новы бізнес.

Замест будоўлі – канадская ажына, а замест бытавой тэхнікі – кусты каліны

Сяргей Строк да пандэміі працаваў у кампаніі, якая займалася будаўніцтвам у Расіі. З закрыццём межаў бізнес спыніўся, але прадпрымальны жыхар горада Бяроза не разгубіўся і вырашыў заняцца аграэкабізнэсам ў сябе на радзіме. Сяргей распавядае, што любіць важдацца ў зямлі з ранняга дзяцінства, калі жыў у вялікай вясковай сям'і, дзе было шэсць дзяцей. А тут падгарнулася выдатная магчымасць займацца чымсьці для душы, і прадпрымальнік высадзіў на сваім агародзе 300 кустоў канадскай ажыны.

Не разгубілася і сям'я Нікалайчук з Белаазёрска, якія да COVID-19 гандлявалі бытавой тэхнікай. Калі паток пакупнікоў вычарпаўся, а пастаўкі прыпыніліся, Андрэй і Людміла вырашылі паспрабаваць нешта новае. Пара ўпэўненая: нават на невялікім участку можна будаваць аграбізнес. Яны высадзілі 25 кустоў лекавай каліны, а ў будучыні плануюць заняцца яшчэ і гарбузом з шыпшынай - для нарыхтоўкі і продажу.

Дапамога на ўсіх этапах: ад прадастаўлення насення да збыту прадукцыі

Дапамогу ў рамках ініцыятывы могуць атрымаць абсалютна розныя людзі: ад падлеткаў і шматдзетных сем'яў да людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пенсіянераў. Галоўнае – жаданне займацца аграэкабізнэсам і наяўнасць ўчастка зямлі ў Бярозаўскім раёне. Усё астатняе пачаткоўцам прадпрымальнікам прадастаўляюць каардынатары ініцыятывы. Для пачатку праводзіцца навучанне па пытаннях агратэхналогій, прынцыпам экалагічнага вырошчвання раслін, продажаў і фінансавай пісьменнасці. Такое навучанне на сённяшні дзень прайшлі больш за 60 чалавек. Пасля навучання пачаткоўцы аграрыі атрымалі насенне і саджанцы раслін, а пасля збору ўраджаю – дапамогу ў перапрацоўцы і продажы прадукцыі.

«Мы хочам стварыць вядомы брэнд экапрадукцыі, каб жыхары адчулі гонар за свой раён і ўнеслі ўклад у развіццё зялёнай эканомікі. У любы час, нават ва ўмовах пандэміі і самаізаляцыі, трэба кожны дзень рабіць крокі, якія вядуць да мэты», лічыць каардынатар праекта Галіна Ярашчук.

Умацаванне і развіццё бізнесу ў рэгіёнах – адзін з кірункаў работы праекта ў Беларусі. За апошні год фінансавую падтрымку ў краіне атрымалі 11 інавацыйных суб'ектаў, уключаючы цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва, тэхнапаркі, мабілізатары і акселератары. Цяпер яны актыўна рэалізуюць намечаныя планы.

Апошнія Гісторыі поспеху
02.10.2020
Праграма падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва «Жанчыны ў бізнэсе» Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) і ініцыятывы Еўрасаюза EU4Business дапамагла прадпрымальніцы з Беларусі павялічыць продаж на 80% і зрабіць сваю кампанію больш вядомай.
16.06.2020
Зараз брэнд жаночага адзення Nelva налiчвае 250 супрацоўнiкаў, 14 магазiнаў i тысячы прыхiльнiкаў па Беларусi, Расii i Украiне.
17.11.2019
Гісторыя беларускага брэнда адзення Mark Formelle паказвае: поспех прыходзіць да самых адважных.