Перад тым як заняцца бізнесам Людміла і Святлана Галоўка працавалi па прафесіі. Людмiла 12 гадоў адпрацавала у мясцовай бібліятэцы, а Святлана вяла кружкі рукадзелля ў дашкольных установах. Аднак з-за праблем са здароўем павінна была спыніць працу. Пандэмія COVID-19 значна паўплывала на іх дзелавую актыўнасць, і сёстры засталіся цалкам без працы.
Тым не менш, засмуткаваць яны не паспелi. Менавіта ў гэты час ў Бярозе пачаў сваю працу Цэнтр падтрымкi агра-эка-прадпрымальніцтва, створаны праграмай развіцця ААН (ПРААН) і Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках ініцыятывы EU4Business. У цэнтры сёстры Галоўка прапанавалi творчую працу ў хатніх умовах — вырабляць сувенірную прадукцыю.Перад тым як заняцца бізнесам Людміла і Святлана Галоўка працавалi па прафесіі. Людмiла 12 гадоў адпрацавала у мясцовай бібліятэцы, а Святлана вяла кружкі рукадзелля ў дашкольных установах. Аднак з-за праблем са здароўем павінна была спыніць працу. Пандэмія COVID-19 значна паўплывала на іх дзелавую актыўнасць, і сёстры засталіся цалкам без працы.
Прадукцыя творчага бiзнесу сясцёр Людмілы і Святланы Галоўка — арыгінальныя экалагічныя торбы з натуральнай бавоўны і iльну са стылёвай вышыўкай. Дзяўчаты клапацяцца пра тое, каб кожная торба была практычнай для штодзённага выкарыстання — у паездках альбо ў краме. Выкарыстанне шматразовых торб з прыродных матэрыялаў дапамагае абараніць навакольнае асяроддзе ад аднаразовага пластыка.У якасці падтрымкі на пачатку бізнесу сёстры атрымалі высокатэхналагічныя швейныя і вышывальныя машыны. Асвоіць новую сучасную тэхніку не было лёгка, аднак, жанчыны дасягнулі добрых вынікаў. Сёння іх вырабы, якія адрознiваюцца высокай якасцю, карыстаюцца папулярнасцю ў Бярозе і за яе межамi.
У планах сясцёр Галоўка — зрабiць свой бiзнес яшчэ больш вядомым, павялiчыць продаж, не спыняцца на дасягнутым i развiвацца далей.«Галоўная перавага эка-торбы — трываласць і даўгавечнасць. Мяшок з тканіны не рвецца, ён месціць столькi ж, колькi тры ці чатыры пластыкавых пакета, — кажа Святлана Галоўка. — Яшчэ адна перавага — эканамічнасць. Крамы не распаўсюджваюць пакеты бясплатна. Сям'я з трох у год траціць на аднаразовыя пакеты больш за 40 беларускіх рублёў. Эка-торбу можна набыць за 18 рублёў. Вы можаце захаваць не толькі свае ўласныя грошы, але і грошы падаткаплацельшчыкаў, якія ідуць на збор і ўтылiзацыю смецця».
Згодна з даследаваннем ПРААН «Ацэнка ўздзеяння пандэміі COVID-19 на малы і сярэдні бiзнес Беларусі», восем з дзесяці кампанiй малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі адчулі негатыўны ўплыў пандэміі COVID-19. Найбольш моцна пацярпеў бізнес з удзелам жанчын.
Гэта звязана з тым, што жанчыны ў Беларусі ў асноўным занятыя ў сектары паслуг — у галiнах, найбольш уразлівых для пандэміі і яе наступстваў: турызм, дробны гандаль, грамадскае харчаванне. Акрамя таго, падчас пандэміі жанчыны сутыкаюцца з дадатковымі абавязкамі па клопаце аб хворых сваяках і дзецях, якiя не наведваюць адукацыйныя ўстановы. Даследаванне таксама паказала, што кампанii на чале з жанчынамі часта сутыкаюцца з адмовай у фінансаваннi ад банкаў.
ПРААН разам з Еўрапейскім Саюзам працуе з нацыянальнымі і мясцовымі партнёрамі ў рэгіёнах, пілатуе рашэннi па падтрымцы і развіццю малога і сярэдняга бізнесу ва ўмовах COVID-19. Падтрымка мясцовых бізнес-ідэй і дапамога ў іх рэалізацыі спрыяе стварэнню новых працоўных месцаў, павялічвае ўстойлівасць мясцовых супольнасцяў.
Цэнтр падтрымкi агра-эка-прадпрымальніцтва ў Бярозаўскiм раёне Брэсцкай вобласцi — адзiн з 10 Цэнтраў падтрымкi прадпрымальніцтва, адкрытых у рамках праекта «Падтрымка эканамiчнага развiцця на мясцовым узроўнi ў Рэспублiцы Беларусь». Праект рэалiзуецца ПРААН у партнёрстве з Мiнiстэрствам эканомiкi Рэспублiкi Беларусь i фiнансуецца Еўрапейскiм саюзам у рамках ініцыятывы EU4Business.