Людміла Антаноўская выдатна разбурае стэрэатыпы ўсіх, хто лічыць, што жанчыны і бізнес – рэчы несумяшчальныя. Яна кіруе адразу некалькімі кампаніямі, уваходзіць у ТОП-100 паспяховых бізнесоўцаў Беларусі (№65, лепшы паказчык сярод жанчын) і паспявае гадаваць дваіх дзяцей.
Яе асноўная кампанія – холдынг “Полімастер” – уваходзіць у сусветныя лідары ў сферы абсталявання для радыяцыйнага кантролю і маніторынгу. У сваёй працы ёй прыходзіцца канкураваць з мільярднымі карпарацыямі, але ў кампаніі Людмілы гэта добра атрымліваецца.
Сакрэт эфектыўнасці просты: “Мяне матывуе пачуццё адказнасці і сіла волі. Я адчуваю адказнасць перад усімі супрацоўнікамі кампаніі, якім ствараю ўмовы для творчай самарэалізацыі, дзе яны зарабляюць на жыццё”. І дадае: “Мне падабаецца, місія “Полімастер” – ратаваць людзям здароўе і жыццё”.
Унёсак у поспех “Полімастер” зрабіў і Еўрапейскі Саюз разам з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Кампанія Людмілы прыняла ўдзел у праграме падтрымкі малога бізнеса, дзякуючы якой “Полімастер” распрацаваў доўгатэрміновы бізнес-план і здолеў прыцягнуць дадатковыя інвестыцыі на $ 1,2 млн.
“Разам з кансультантам мы распрацоўвалі місію кампаніі, бачанне і доўгатэрміновы план. Гэты двухгадовы праект атрымаўся даволі насычаным і складаным, але ён дадаў нам асэнсаванасці, сфармаваў дакладнае бачанне мэтаў”, кажа Людміла.
Вынікі супрацы ўражваюць: праз год пасля сканчэння праекту абарот вырас на 31%, а колькасць супрацоўнікаў – на 50%.
Людміла ўпэўнена, што жанчын у беларускім бізнесу было б больш, калі б не культурныя стэрэатыпы ў грамадстве: “У склаўшымся менталітэце, жанчыны нясуць вялікую сацыяльную нагрузку. Калі жанчына хоча рэалізавацца, ёй прыходзіцца жыць як бы два жыцці: быць яшчэ ахоўніцай ачага і маці, пры гэтым весці бізнес і нешта ствараць. Таму жанчын у бізнесе, у іншых актыўных сферах, не так і шмат. Ім рана ці позна прыходзіцца абіраць, дзе яны. Калі б наша культура была бліжэй да Швецыі і Нарвегіі, жанчыны былі бы больш самарэалізаванымі. Кваліфікацыі і адукацыі жанчынам хапае!”
Кансультацыі ЕБРР для малога бізнэсу
Праграма ЕБРР «Кансультацыі для малога бізнэсу», якая фiнансуеццa ў краінах Усходняга партнёрства ЕС у рамках ініцыятывы EU4Business, накіравана на садзейнічанне эфектыўнаму кіраванню ў сектары МСП шляхам аказання дапамогі асобным прадпрыемствам, каб яны развівалi свой бізнэс. Праграма аказвае подтрымку МСП у ажыццяўленні структурных змяненняў і развіцці новых дзелавых навыкаў, дапамагаючы ім квітнець і канкураваць у рынкавай эканоміцы. Праграма таксама дазваляе МСП атрымліваць доступ да мясцовых кансультацыйным паслугах, выдаткі на якія могуць быць часткова пакрыты грантамі ў памеры да 10 000 еўра.
Даведацца больш
Кансультацыі для малога бізнэсу ў Беларусі
Дадзены артыкул быў падрыхтаваны ў рамках праекта "Усходняе суседства ЕС".