You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Гісторыя беларускага брэнда адзення Mark Formelle паказвае: поспех прыходзіць да самых адважных.

Андрэй Серыкаў і Святлана Сіпарава – сузаснавальнікі і крэатыўныя дырэктары папулярнага беларускага брэнда адзення Mark Formelle, а таксама даўнія кліенты Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Муж і жонка распавялі, як ім за 10 гадоў удалося вырасці да 170 крам і стаць Народнай маркай Беларусі.

Сямейны бізнэс: 12 фабрык за 10 гадоў 

Сваю незалежную гісторыю кампанія пачала ў 2009 годзе, калі злучыліся дзве кампаніі – «V.Mark» Андрэя Серыкава і «Formelle» Святланы Сіпаравай. У гэтым жа годзе сямейны бізнэс абзавёўся першай фабрыкай (цяпер іх ужо 12), а ў 2010-м - адкрыў першую краму ніжняй бялізны «Mark Formelle» у маленькім мястэчку Узда.

З часам муж і жонка зразумелі, што трэба пашыраць бізнес, але спецыяльных ведаў па брэндынгу і маркетынгу бракавала. У 2012 годзе кампанія звярнулася па дапамогу да Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця для рэалізацыі кансультацыйнага праекта па пытаннях маркетынгу і развіцця брэнда. Праграма Банка «Кансультацыі для малога бізнэсу» пры падтрымцы ініцыятывы Еўрапейскага саюза EU4Business стала тым самым штуршком у развіцці брэнда. Пасля яшчэ аднаго фінансаванага ЕС праекта з міжнароднымі галіновымі экспертамі, якія дапамаглі Mark Formelle ў такіх галінах, як стварэнне новых калекцый, рэклама і планаванне вытворчасці, кампанія па праву здабыла народнае прызнанне.

Дзякуючы прыцягненню маладых дызайнераў і стварэнню пазнавальных прынтаў многія калекцыі разляталіся як гарачыя піражкі, не паспяваючы затрымлівацца на прылаўках магазінаў. Брэнд сталі кахаць замежнікі, купляючы на ​​сувеніры майкі з нацыянальнымі «вышыванкамi». А з адкрыццём панчошна-шкарпэткавага цэха народная любоў да маркі шматкроць ўзмацнілася дзякуючы хітовым калекцыям шкарпэтак накшталт «Дранiк» і «Смятанка».

Дзякуючы супрацоўніцтву з ЕБРР і EU4Business кампанія пашырыла асартымент адзення, адкрыла першы магазін у Расіі, а экспарт тавараў і абарот выраслі на 87%.

«Крэдыт пагасілі на 2 гады раней»

Праз 3 гады, у 2015 годзе, кампанія зноў звярнулася па дапамогу да ЕБРР. Попыт на тавары Mark Formelle рос, і, каб задаволіць яго, спатрэбіліся дадатковыя рэсурсы. Крэдыт 4 млн даляраў, неабходны для пашырэння вытворчасці ў Беларусі і краінах-суседках, таксама выдаў Банк.

– Мы пагасілі крэдыт на 2 гады раней, чым было неабходна, – кажуць стваральнікі «Mark Formelle».

А ўжо ў 2015 годзе брэнд прызналі Народнай Маркай Беларусі ў намінацыі «Бялізнавы трыкатаж». Праз 5 гадоў гэта такі ж сямейны бізнес, але малым яго назваць складана: брэнд аб'ядноўвае 4 тысячы работнікаў, 12 мільёнаў вырабаў у год і 170 магазінаў у Беларусі, Расіі, Украіне і Казахстане. Вопратку маркі без перабольшання ведае кожная беларуская сям'я – гэта спалучэнне яркага дызайну, якасных тканін і пры гэтым невысокай цаны.

– Наш дзень, насуперак усім перакананням, пачынаецца не з кавы, а з бялізны, і менавіта яно задае тон усяму дню і твайму настрою. Сумнае і шэрае – гэта не пра нас. Мы яркія і розныя, таму з Mark Formelle кожны дзень будзе на яркiм баку, – тлумачаць стваральнікі брэнда.

Андрэй і Святлана кажуць, што сакрэт поспеху просты – «Не баяцца эксперыментаваць!». І з гэтым складана паспрачацца: брэнд ідзе сямімільнымі крокамі, выпускаючы 170 капсульных калекцый у год, – ад уніформы бортправаднікоў Belavia да футболак са знікаючымі жывёламі і раслінамі Беларусі.

Апошнія Гісторыі поспеху
16.06.2020
Зараз брэнд жаночага адзення Nelva налiчвае 250 супрацоўнiкаў, 14 магазiнаў i тысячы прыхiльнiкаў па Беларусi, Расii i Украiне.
05.11.2019
Праграмісты прыдумалі эфектыўныя лекі ад «банэрнай слепаты» у людзей.
30.09.2019
Дзякуючы ініцыятыве EU4Business і ЕБРР кінатэатры навучыліся пераносіць гледача ў іншае вымярэнне з павышаным камфортам.