You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх
З завяршэннем праекта, які фінансаваўся па лініі ЕС, яго ўдзельнікі аб’ядноўваюцца ў Кансорцыум.

У канцы 2018 года ў Вене праводзіўся 5-ы бізнес-форум Усходняга партнёрства. На гэты раз штогадовае мерапрыемства праходзіла ў крыху іншым фармаце. Акрамя традыцыйных секцый па важных праблемах развіцця, на еўрапейскім узроўні была арганізавана сустрэча працоўнай групы прынцыпова новай арганізацыі. Сетка ‘Дыялог паміж дзяржаўным і прыватным сектарам’ (PPD Network) — гэта кансорцыум бізнес-асацыяцый з краін-удзельніц Усходняга партнёрства: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Удзельнікі гэтых арганізацый прапанавалі ідэю сумеснай працы, на якую іх натхніў удзел у праекце East Invest 2, фінансаваным ЕС у рамках ініцыятывы EU4Business. Гэта маштабная праграма, накіраваная на развіццё дыялогу паміж дзяржаўным і прыватным сектарам у краінах Усходняга партнёрства, завяршылася ў мінулым годзе. У сумесных мерапрыемствах, накіраваных на паляпшэнне камунікацыі паміж дзяржавамі і іх дзелавымі коламі, узялі ўдзел больш за паўтары тысячы чалавек. Было арганізавана каля ста семінараў, трэнінгаў, круглых сталоў і форумаў.

Пасля завяршэння праекта East Invest 2 некалькі бізнес-асацыяцый прынялі рашэнне захаваць наладжаныя кантакты і вопыт. Наталля Гарбуз, прадстаўніца бізнес-супольнасці Беларусі, паведаміла, што калегі з іншых краін звярнуліся да яе з прапановай наконт далейшай сумеснай працы.

Вынікам гэтай прапановы стала стварэнне міжнароднага кансорцыума, у які ўвайшло некалькі ўдзельнікаў праекта East Invest 2 з Арменіі, Беларусі, Грузіі і Малдовы (іншыя ўсходнія краіны-партнёры таксама далучыліся да кансорцыума, але іх удзел не такі актыўны). «Кансорцыум абавязаны сваім з’яўленнем людзям, якія разумеюць яго значнасць», — тлумачыць Наталля, адзначаючы, што гэта арганізацыя не фінансуецца ЕС: асацыяцыі вырашылі аб’яднацца на добраахвотнай аснове. Ім было шкада страціць наладжаную агульную платформу для супрацоўніцтва, якая была заснавана ў рамках праекта, што фінансуецца ЕС.

Галоўная матывацыя ўдзельнікаў арганізацыі — садзейнічаць развіццю малога і сярэдняга бізнесу ў сваіх краінах. І прасоўваць гэты працэс значна лепш, робячы гэта разам.  «Нягледзячы на адрозненні ў шляхах развіцця і адносінах з ЕС, нашы краіны маюць шмат агульных праблем у развіцці малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП), — кажа Наталля Гарбуз. — Дробным прадпрымальнікам вельмі цяжка пачаць свой уласны бізнес па шэрагу прычын: недахоп ведаў, грошай і даволі часта ініцыятывы».

Найбольш відавочная сітуацыя, у якой Кансорцыум можа быць карысным для МСП, — гэта атрыманне інфармацыі. Дзякуючы супрацоўніцтву бізнес-асацыяцый з шэрагу краін, іх удзельнікі заўсёды маюць магчымасць абмяняцца паспяховым ці не вельмі паспяховым вопытам і атрымаць неабходную інфармацыю аб выхадзе на рынкі іншых краін непасрэдна ад мясцовых гульцоў рынку. «Менавіта гэта сетка бізнес-асацыяцый паскарае атрыманне інфармацыі, робіць увесь працэс больш танным», — тлумачыць Наталля Гарбуз. — І мы разглядаем гэта як яшчэ адну задачу для Кансорцыума».

На гэты момант інфармацыйная падтрымка даступна ў Інтэрнэце на сайце http://ppd-network.org/en/ і http://cee-bc.org. Удзельнікі Кансорцыума маюць доступ да звыш 20 бюлетэняў.

1 лютага 2019 года Кансорцыум PPD Network (Дыялог паміж дзяржаўным і прыватным сектарам) стаў удзельнікам Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. У планах — актыўны ўдзел у адной з рабочых груп.

Імкненне да перамен

Асноўная мэта Кансорцыума PPD Network (Дыялог паміж дзяржаўным і прыватным сектарам) — паляпшэнне бізнес-асяроддзя для эфектыўнага развіцця МСП, у тым ліку шляхам наладжвання дыялогу паміх дзяржавамі і іх дзелавымі коламі. Для рэалізацыі сваіх планаў цяперашнія ўдзельнікі асацыяцыі маюць намер да 2025 года стварыць найбуйнейшую сетку асацыяцый, у якую ўвойдуць арганізацыі па падтрымцы МСП, навуковыя і экспертныя супольнасці.

Гэтыя палажэнні пазначаны ў Мемарандуме, які падтрымалі прадстаўнікі краін-удзельніц Усходняга партнёрства на ўстаноўчай канферэнцыі ў кастрычніку 2017 года ў Таліне. 

На цяперашнім этапе ўдзельнікі Кансорцыума стварылі асацыяцыі пад брэндам «Савет дзелавых колаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы» ў пяці краінах: Арменіі, Беларусі, Бельгіі, Грузіі і Малдове. 

«Аднак праца Кансорцыума не будзе абмяжоўвацца толькі тэрыторыяй краін Усходняга партнёрства», — адзначае Наталля Гарбуз. Плануецца ўключэнне шасці балканскіх краін і шасці краін Азіі. На гэта ёсць лагічныя прычыны: «З пункту гледжання стану малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў нас тыя ж самыя праблемы росту і аднолькавая мэта — дасягнуць узроўню развітых краін».

«Першы крок — прыцягненне новых партнёраў — ужо зроблены», - тлумачыць Наталля. Пачалася рэгістрацыя «Савета дзелавых колаў» ва Узбекістане, вядуцца перамовы з прадстаўнікамі з Таджыкістана.

Сетка «Савет дзелавых колаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы» і Кансорцыум ужо плануюць першы вялікі сумесны праект у сферы турызму. Малдаўскі філіял арганізацыі зарэгістраваў брэнд «Discover Gagauzia» і плануе прыцягнуць турыстаў у гэты маляўнічы рэгіён у цэнтры Еўропы. «Па меры развіцця турызму павялічваецца колькасць наведвальнікаў у краіну, бізнес пачынае расці, а затым ідуць інвестыцыі, — тлумачыць Наталля Гарбуз.

Гандаль з усімі

У сакавіку мінулага года ў Мінску адбылося пасяджэнне рабочай групы Кансорцыума падчас Тыдня беларускага прадпрымальніцтва. Пасля пасяджэння быў арганізаваны круглы стол на тэму дзелавога партнёрства і пашырэння міжнародных сувязяў для беларускіх кампаній. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 35 прадстаўнікоў з сямі краін.

Адзін з ключавых напрамкаў дзейнасці Кансорцыума — развіццё імпарту і экспарту. Акрамя гэтага, са снежня мінулага года пачалося супрацоўніцтва Кансорцыума з беларускай платформай BYITSMART.

Гэта інтэрнэт-сэрвіс для пошуку бізнес-партнёраў, пакупнікоў або прадаўцоў тавараў. Пасля рэгістрацыі на вэб-сайце BYITSMART, карыстальнікі платформы наўпрост, без пасярэднікаў, атрымліваюць прапановы і кантакты. Па сутнасці, гэта так званая «ўберызацыя» пошуку партнёраў.

Геаграфія сэрвіса вельмі шырокая. На момант напісання гэтага артыкула ў базе даных BYITSMART было 385 прапаноў з 47 краін. Агульная колькасць зарэгістраваных партнёраў дасягнула 1729.

Наталля Гарбуз адзначае, што платформа забяспечвае паслугі не толькі ў Інтэрнэце, але і па-за сеткай. B2B TRADECENTER, адно з падраздзяленняў BYITSMART, распрацоўвае рашэнні па імпарце або экспарце для канкрэтных кампаній.

Гэта адзін з напрамкаў супрацоўніцтва з Кансорцыумам. Наталля Гарбуз дадае, што партнёры плануюць стварыць дапаможныя офісы ў краінах, дзе працуюць бізнес-асацыяцыі «Савета дзелавых колаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы». Апошнія будуць супрацоўнічаць з платформай на дагаворнай аснове ў галіне рэалізацыі ідэй Кансорцыума па развіцці экспартнага патэнцыялу МСП. Сярод паслуг — распрацоўка канцэпцый па ўваходзе на канкрэтны рынак для разнастайных прадпрыемстваў, арганізацыя пагадненняў для МСП, якія збіраюцца пераадолець знешнегандлёвыя бар’еры і ў той жа час мінімізаваць выдаткі.

Аснова для гэтага ўжо ёсць: бізнес-асацыяцыі гатовы дапамагаць адна адной.

 

Аўтар: Кацярына Шапавал

Артыкул падрыхтаваны для ініцыятывы EU4Business.

Апошнія Гісторыі поспеху
by
14.05.2021
Праект Еўрапейскага саюза дапамог за год вывесці клуб мясцовых бізнэсмэнаў на новы ўзровень — ад нефармальнай супольнасці прадпрымальнікаў да афіцыйнага цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва.
by
29.04.2021
«СветаСлава» — беларускі сямейны бізнес, які пашыраецца і мінімізуе выдаткі з дапамогай кансультацый цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва «Трамплін». Дапамогу цэнтру аказвае Еўрапейскі саюз у рамках ініцыятывы EU4Business.
by
29.04.2021
Сумеснымі намаганнямі можна згарнуць горы. І станцыя тэхабслугоўвання «Максаўта» у г. Маладзечна фактычна зрабіла гэта, не толькі палепшыўшы якасць працы на СТО, але і прынёсшы карысць жыхарам горада.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю