You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Фабрыка трыкатажу з Беларусі стала партнёрам люксавых брэндаў адзення дзякуючы ўдзелу ў праекце Ready to Trade — an EU4Business Initiative, які рэалізуюць Цэнтр прасоўвання імпарту з краін, якія развіваюцца (CBI) і Цэнтр міжнароднага гандлю (ITC). Зараз у маленькай краіне шыюць адзенне, якое ў якасці не саступае еўрапейскім патрабаванням. У той жа час, яго вытворчасць танней, а дастаўка займае значна менш часу, чым з Кітая.

«У нас няма звычайнай для сферы «цякучкi», кожны любіць сваю працу»

Хоць фабрыка Bonadi існуе з 2014 года, яе гісторыя пачалася значна раней — у 2007 годзе. Тады гэта быў невялікі трыкатажны бізнес для аптовага продажу ў Расію. А ў 2014 годзе адбылася рэарганізацыя і змена назвы на Bonadi.

У 2014 годзе новым кiраўнiком стала Анастасiя Песцiс, якая пачынала з пасады спецыалiста па знешнеэканамiчнай дзейнасцi. Але працавітасць і цікавасць да кожнай стадыі вытворчасці прывялi да натуральнага выніку.

—  Спачатку я была проста спецыялістам у галіне знешнеэканамічнай дзейнасці, але для мяне быў цiкавы ўвесь працэс, а не толькі купля і мытнае афармленне. Акрамя таго, каб зразумець, як лепш купіць абсталяванне і сыравіну, было неабходна высветліць, як яно працуе і паводзіць сябе ў працэсе апрацоўкі. Таму я магла па некалькіх гадзін распытваць вязальшчыц і іншых работнікаў аб іх працы для таго, каб зразумець, што лепш падыходзіць для вытворчасці. Так што ў рэшце рэшт і даведалася пра ўвесь працэс. 

Па словах дырэктара фабрыкi, трыкатажны бiзнес — гэта вельмi дарагая вытворчасць, а ў Беларусi крэдыты выдаюць пад вельмi высокi (у параўнаннi з Еўропай) працэнт. 

—  Па-першае, гэта каштоўнае абсталяванне, дзе адна новая машына можа каштаваць 100 тысяч еўра. А ў нас 17 вязальных машын. Па-другое, на ўласнай вытворчасцi няма высокай маржынальнасцi, а тэхналогii трэба пастаянна абнаўляць. Па-трэцяе, ёсць праблемы з пошукам дэссiнатараў (тэкстыльных дызайнераў, людзей, якiя распрацоўваюць малюнкi на тканiне, а затым уводзяць у адпаведную праграму на абсталяваннi — заўв. EU4Business). Iх у Беларусi нiдзе не рыхтуюць спецыяльна, таму даводзiцца шукаць праграмiста i навучаць яго мiнiмум паўгады. Бо менавiта ён павiнен наладзiць кожную з 700 iголак, каб яны рабiлi пэўны малюнак, пэўнай шчыльнасцi перапляцення.  

Калектыў Bonadi на 91% складаецца з жанчын. Анастасiя называе работнiкаў сваёй маленькай сям’ёй, дзе ўсе адзiн за аднаго.

—  Не ведаю, магчыма, справа ў прыродзе, якая надзялiла жанчын большай адказнасцю. Яны не будуць часта скакаць з месца на месца i заўсёды вельмi працавiтыя i адказныя. А я адказваю за iх i за iх камфорт на працоўным месцы. Я спраўды ганаруся i люблю людзей, з якiмi працую, — прызнаецца дырэктар вытворчасцi. — У нас нават няма звычайнай для сферы «цякучкi», усiм падабаецца iх праца. Увогуле, «трыкатажка» зацягвае тых, каму падабаецца гэты працэс. Гэта магiя, дзе з аднаго эскiза, бабiны нiткi i розных настроек машын можна зрабiць цалкам розныя палотны. Усе ў калектыве цiкавяцца фiдбэкам ад клiента i вельмi цешацца, калi заказчык застаецца задаволены.   

«Танней, чым еўрапейская вытворчасць, i дастаўка хутчэй, чым з Кiтая»

Усе спробы знайсцi пражу прэмiальнай якасцi ў Беларусi не мелi поспеху, таму яе закупляюць за мяжой.  

—  Я вельмi люблю Беларусь, але знайсцi тут натуральныя нiткi з незвычайнымi саставамi, як у суседняй Расii, немагчыма. Лепшае за таго, што ёсць, змяшчае 50% воўны i 50% акрылу. У дадатак да гэтага, цяжка знайсцi патрэбныя колеры — з 40 абразцоў у наяўнасцi можа быць два, а паставiць вам могуць толькi велiзарныя аб’ёмы i невядома, калi. Таму мы выкарыстоўваем iтальянскiя, нямецкiя, французскiя нiткi, кашмiр.  

Зараз фабрыка таксама вырабляе гатовае адзенне для жанчын, мужчын i дзяцей.  

— Нашы пакупнiкi — толькi юрыдычныя асобы, але ў адрозненне ад многiх iншых вытворцаў, мы арыентываныя толькi на невялiкiя партыi. Наш звычайны заказ — да трохсот штук адной мадэлi. Атрымлiваецца, што набыць гатовы заказ у нас будзе хутчэй, чым з Кiтая, гэта абыходзiцца танней, чым еўрапейская вытворчасць, а па якасцi не саступае ёй. Але даказаць апошняе напачатку было нялёгка. Цяпер жа працэс iдзе хутчэй, бо мы можам паказаць, якiя мадэлi выраблялi – напрыклад, для GUILLE, Alessandro Borelli, Alena Goretskaya, BAON, 2MOOD. У вынiку працэс ад састаўлення макета да адпраўкi гатовага вырабу зараз у нас займае 1-2 месяцы.

Пры гэтым на сайце фабрыкi вы не знойдзеце вялiкага каталога прадукцыi. 

—  Справа ў тым, што па дамове з некаторымi заказчыкамi мы захоўваем канфiдэнцыяльнасць i не паказваем iх вырабы. Бо многiя затым зазначаюць, што гэта iх уласная вытворчасць. 

З пачаткам вытворчасцi калекцый для клiентаў часамi заставалiся рэшткi прэмiальнай пражы, якiя вырашылi перапрацаваць, каб не замарожваць грошы ў сыравiне. Яны пайшлi на выраб уласных калекцый, разлiчаных на сярэднi i «вышэй за сярэднi» цэнавы сегмент.

У гэтым нам значна дапамог удзел ў праекце Ready to Trade – an EU4Business Initiative. Я падала заяўку на ўдзел, i да нас прыехаў прадстаўнiк праекта i ацанiў маштабы вытворчасцi i тое, чым нам можа дапамагчы ўдзел у праекце. Потым быў кансультант з Галандыi, якi правёў аудыт усяго — ад дакументаў у бухгалтэрыi да цэхаў вытворчасцi. Спецыялiст праверыў, цi выконваюцца правiлы бяспекi, якiя тэхналогii мы выкарыстоўваем, як ставiмся да працаўнiкоў, што можна палепшыць у вытворчасцi i шмат iншага. I тады нас зрабiлi бенефiцыярам праекта.  

«Аб’ём вытворчасцi вырас на 10-15%, а анлайн-продаж за 2021 год — на 45%»

Дзеля таго, каб развiвацца, патрэбна вучыцца ў тых, хто лепш. Таму кампанiя пастаянна наведвае вытворчасцi i выставы ў iншых краiнах i стараецца адаптаваць сусветныя тэхналогii да беларускай рэчаiснасцi.  

— Iтальянцы — «богi» ў вытворчасцi трыкатажу. У iх мы перанялi тэхналогiю купоннай вязкi, калi не проста сшываюцца памiж сабой розныя адрэзкi тканiны, пакроеныя з аднаго палатна, а кожны з iх вяжацца асобна i потым на спецыяльнай машыне злучаецца адзiн з адным». 

У 2021 годзе кампанiя Bonadi стала удзельнiкам выставы Première Vision пры падтрымцы ITC i EU4Business, дзе выклiкала вялiкую цiкаўнасць шматлiкiх еўрапейскiх вытворцаў адзення.  

— ЕС прафiнансаваў удзел ў выставе, бо самi мы такога дазволiць не маглi. Мы знайшлi не менщ за 10 новых клiентаў, многiя з iх — маленькiя еўрапейскiя кампанii, якiя не адшываюцца такiмi вялiзнымi партыямi, каб звяртацца па гэта ў Кiтай.

Праект Ready to Trade таксама дапамагаў кампанii афлайн i анлайн кансультацыямi ў самых розных сферах — ад маркетынгу да стварэння сайту. Менавiта дзякуючы гэтаму атрымалася выйсцi з афлайна ў анлайн.

— З моманту удзелу ў праекце мы таксама павялiчылi на 10-15% аб’ём вытворчасцi, а дзякуючы удзелу ў семiнарах наш аб’ём анлайн-продажу толькi за 2021 год вырас на 45%. Так што для нас гэта быў велiзарны штуршок наперад.  

Апошнія Гісторыі поспеху
by
08.02.2022
На дадзены момант толькі каля 6% ад усiх адміністрацыйных працэдур для бізнэсу ў Беларусі могуць быць выкананы ў электроннай форме, для астатнiх 94% прадпрымальнікi павінны наведваць розныя ўрадавыя установы.
by
28.12.2021
Пра тое, як на фермераў Беларусі ўплывае глабальнае пацяпленне, і якія ў гэтым плюсы і мінусы, мы даведаліся ад Надзеі Абашынай, уладальніцы адной з першых у Беларусі сялянска-фермерскiх гаспадарак.
by
10.12.2021
Многія з нас былi сведкамi таго, як смецце з перапоўненых кантэйнераў выпадае і разлятаецца ад парываў ветру па жылым квартале. Калі гэта здараецца ў выходныя дні, то вы атрымлiваеце перспектыву назiраць гэта не адзін дзень, таму што смеццявоз не прыбудзе да панядзелка.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю