You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Дзякуючы ініцыятыве EU4Business і ЕБРР кінатэатры навучыліся пераносіць гледача ў іншае вымярэнне з павышаным камфортам.

«Хочам змяніць ўяўленні людзей пра паход у кіно»

Яшчэ 6 гадоў таму кінатэатры ў Беларусі ўяўлялі сабой панурае відовішча. Прыватных кінатэатраў не было ў прынцыпе, і гэту нішу запрыкмецілі стваральнікі Silver Screen. Сузаснавальнік і дырэктар па развіцці Аляксей Малайчук распавёў, як удалося прайсці шлях ад аднаго кінатэатра да сеткі мультыплекс. «Мы хочам даць людзям лепшыя дзве гадзіны іх жыцця і паказаць, якой інавацыйнай і стыльнай можа быць беларуская кампанія», – тлумачыць ён.

Усё пачыналася ў 2014 годзе з невялікага стартапа, вынікам якога стаў першы кінатэатр еўрапейскага ўзроўню ў Мінску: у буйным гандлёвым цэнтры, трохпавярховы, з сямю кіназаламі, у кожным з якіх адначасова могуць трансляваць розныя фільмы. Стваральнікі паклапаціліся і аб поўным камфорце наведвальніка: у кінатэатры ёсць пляцоўка з гульнявымі аўтаматамі і зала самаабслугоўвання, дзе можна купіць жэлацiнкi, напоі і сапраўдны папкорн – з амерыканскага збожжа на інданезійскім какосавым алеі. А на – love seats.

Акцэнт на новыя тэхналогіі і павышаны камфорт

Калі пачаць сваю справу атрымалася, то для забеспячэння яе ўстойлівага развіцця, заснавальнікам і топ-менеджэрам патрабаваліся дадатковыя веды і экспертыза. На дапамогу прыйшоў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, які прыцягнуў мясцовага кансультанта па пытаннях стратэгічнага і ўстойлівага развіцця, каб распрацаваць стратэгію развіцця бізнесу і лепш зразумець тэндэнцыі рынку. Дадзены кансалтынгавы праект быў рэалізаваны пры падтрымцы ініцыятывы EU4Business і праграмы ЕБРР «Жанчыны ў бізнэсе», якая фінансуецца Швецыяй, Еўрапейскім саюзам і Фондам садзейнічання малому бізнесу (Італія, Японія, Паўднёвая Карэя, Люксембург, Швецыя, Швейцарыя, Кітайскі Тайбэй і ЗША), што дазволіла кампаніі атрымаць частковую кампенсацыю сваіх выдаткаў на паслугі кансультанта. Па выніках праекта было вырашана зрабіць упор на новыя тэхналогіі, напрыклад, паўднёвакарэйскую тэхналогію ScreenX, якая дазволіла пашырыць сцэны фільмаў на сценкі кіназалы, а таксама абсталяваць кінатэатры лічбавымі праектарамі Sony фармату 4K і аўдыёсістэмамі для чыстага гуку Dolby, DCP, Crown, JBL. Акрамя таго, такая знешняя падтрымка дапамагла кампаніі палепшыць арганізацыйныя працэсы і павысіць эфектыўнасць.

Да канца 2019 года Silver Screen змог вырасці да каманды ў 170 чалавек. Акцэнты на тэхналогіі і павышаную камфортнасць спрацавалі - кінатэатр здабыў папулярнасць. Але каманда на гэтым не спыняецца, у планах - адкрыццё новых мультыплексаў з тэхналогіямі 4DX і ScreenX.

Апошнія Гісторыі поспеху
16.06.2020
Зараз брэнд жаночага адзення Nelva налiчвае 250 супрацоўнiкаў, 14 магазiнаў i тысячы прыхiльнiкаў па Беларусi, Расii i Украiне.
17.11.2019
Гісторыя беларускага брэнда адзення Mark Formelle паказвае: поспех прыходзіць да самых адважных.
05.11.2019
Праграмісты прыдумалі эфектыўныя лекі ад «банэрнай слепаты» у людзей.