You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Дзякуючы фінансаванню з боку Еўрапейскага Саюза ў межах ініцыятывы EU4Business і Швецыі, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) падтрымаў кампанію «Гофробум», вытворцу паперы і гофраўпакоўкі з Беларусі, на чале якой стаіць жанчына. Быў перапрацаваны вэб-сайт кампаніі, а кліенцкая база павялічылася на 39 %.

ЕБРР дапамог «Гофробуму» перапрацаваць вэб-сайт кампаніі і пашырыць кола маркетынгавых інструментаў, што павялічыла прадукцыйнасць на 127 % і пашырыла кліенцкую базу на 39 %.
«Гофробум» добра вядомы ў Беларусі вытворца шырокага спектра папяровай прадукцыі (чэкавая і касавая папера, розныя фарматы паперы для прынтараў, папера для плотэраў, папера для банкаматаў і факсаў, папера для нататак, і г. д.) і гофраўпакоўкі. Уся прадукцыя кампаніі прадаецца на мясцовым рынку. Перадавое абсталяванне «Гофробум» дазваляе кампаніі вырабляць упакоўку любой складанасці або формы з выкарыстаннем трохслойнага і пяціслойнага кардону. Абсталяванне таксама дазваляе ажыццяўляць трохколерны флексаграфічны друк на гофраўпакоўцы.

Калі кампанія звярнулася да ЕБРР, яна ўжо распрацавала чарнавы стратэгічны план росту па прыцягненні новых кліентаў. Гэты план уключаў распрацоўку карпаратыўнага вэб-сайта як адну з прыярытэтных мэт кампаніі на год. ЕБРР дапамог «Гофробуму» вызначыць маркетынгавага кансультанта, які:

  • распрацаваў і зрабіў дызайн інтэрфейса вэб-сайта;
  • распрацаваў каталог прадукцыі кампаніі;
  • зрабіў чарнавы варыянт змесціва для вэб-сайта кампаніі, уключаючы старонкі з інфармацыяй аб кампаніі, старонкі з навінамі і вакансіямі;
  • сабраў водгукі кліентаў і распрацаваў старонку з часта задаванымі пытаннямі.

У выніку гэтага кампанія павялічыла колькасць лаяльных кліентаў са 180 да 250 у месяц (+39 %), пры гэтым каля 40 % з іх выйшлі на кантакт з кампаніяй праз яе новы вэб-сайт. Да заканчэння праекта «Гофробум» таксама павялічыў абарот на 14 % і прадукцыйнасць на 127 %.

ЕБРР пашырыў падтрымку кампаніі «Гофробум» праз праект дзелавога навучання, які тычыўся некалькіх абласцей для паляпшэння на працягу больш доўгага перыяду часу, чым гэта мае месца ў стандартных мэтанакіраваных кансультатыўных праектах. Пасля дыягнастычнай ацэнкі былі вызначаны вобласці продажаў, маркетынга і чалавечых рэсурсаў у якасці ключавых для далейшага развіцця. У выніку навучальнага праекта «Гофробум» узмацніў сваё стратэгічнае бачанне, пашырыў дыяпазон маркетынгавых інструментаў і павысіў лаяльнасць кліентаў.

Акрамя таго, пасля заканчэння праекта кампанія паспяхова атрымала пазыку ад банка-партнёра на будучае развіццё бізнесу, што дасць кампаніі шанс атрымаць дадатковае фінансаванне па праграме «Жанчыны ў бізнесе». Кіраўніцтва кампаніі актыўна бярэ ўдзел у навучанні па праграме «Жанчыны ў бізнесе» і мерапрыемствах па пашырэнні сувязяў і плануе ўдзельнічаць у падобных мерапрыемствах у будучыні.

Агульная вартасць праекта

€18 733

Уклад кліента

€4 820

 

Апошнія Гісторыі поспеху
by
22.02.2022
Фабрыка трыкатажу з Беларусі стала партнёрам люксавых брэндаў адзення дзякуючы ўдзелу ў праекце Ready to Trade — an EU4Business Initiative, які рэалізуюць Цэнтр прасоўвання імпарту з краін, якія развіваюцца (CBI) і Цэнтр міжнароднага гандлю (ITC). Зараз у маленькай краіне шыюць адзенне, якое ў якасці не саступае еўрапейскім патрабаванням. У той жа час, яго вытворчасць танней, а дастаўка займае значна менш часу, чым з Кітая.
by
08.02.2022
На дадзены момант толькі каля 6% ад усiх адміністрацыйных працэдур для бізнэсу ў Беларусі могуць быць выкананы ў электроннай форме, для астатнiх 94% прадпрымальнікi павінны наведваць розныя ўрадавыя установы.
by
28.12.2021
Пра тое, як на фермераў Беларусі ўплывае глабальнае пацяпленне, і якія ў гэтым плюсы і мінусы, мы даведаліся ад Надзеі Абашынай, уладальніцы адной з першых у Беларусі сялянска-фермерскiх гаспадарак.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю