You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Пры фінансавай падтрымцы з боку Еўрапейскага саюза Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) дапамог кампаніі «Мехатроніка», беларускаму вытворцу тэлематычнага абсталявання, павысіць эфектыўнасць сваіх бізнес-працэсаў, аптымізаваць арганізацыйную структуру і павялічыць прадукцыйнасць працы на 34% у год.

ЕБРР дапамог кампаніі «Мехатроніка», беларускаму вытворцу абсталявання для кантролю за расходам і ўзроўнем паліва, павысіць эфектыўнасць сваіх бізнес-працэсаў і аптымізаваць арганізацыйную структуру, тым самым павялічыўшы прадукцыйнасць працы ў кампаніі на 34%.

ЗАТ «Мехатроніка» – гэта беларускі вытворца і экспарцёр абсталявання для кантролю за расходам і ўзроўнем паліва, а таксама інфармацыйных дысплэяў (пад брэндам Eurosens). Кампанія была заснавана ў Вілейцы, невялікім горадзе ў Мінскай вобласці, у 2013 годзе камандай аднадумцаў, якія маюць 15-гадовы вопыт працы ў галіне кантролю паліва і дакладнай механікі.

На пачатковым этапе развіцця бізнесу ўладальнікі і менеджары кампаніі займаліся ў асноўным распрацоўкай і продажам шэрагу высакаякасных прылад для кантролю за расходам паліва. Эканамічны крызіс у краінах СНД паказаў, што такія складаныя часткі бізнесу і арганізаваныя бізнес-працэсы, а таксама эфектыўная камунікацыя паміж рознымі аддзеламі, празрыстая арганізацыйная структура і дакладна вызначаныя і размеркаваныя абавязкі супрацоўнікаў маюць велізарнае значэнне для забеспячэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паспяховага развіцця кампаніі.

ЕБРР звязаў «Мехатроніку» з Веранікай Клімянцёнак – беларускім кансультантам па кіраванні і арганізацыйным развіцці, якая дапамагла кампаніі распрацаваць і ўкараніць наступнае:

• сістэму стратэгічнага і аператыўнага планавання;
• новую арганізацыйную структуру, якая ўключае аддзелы тэхнічнай падтрымкі, лагістыкі і стратэгічнага развіцця;
• карту і матрыцу бізнес-працэсаў;
• гандлёвыя стандарты, дылерскую палітыку, правілы гарантыйнага абслугоўвання і службовыя абавязкі менеджара па продажах;
• працэс пастаўкі і правілы адносін з пастаўшчыкамі.

За год пасля заканчэння праекта кампанія значна павялічыла эфектыўнасць сваіх паставак, вытворчасці, гарантыйнага абслугоўвання, гандлёвых і маркетынгавых працэсаў; пашырыла свой асартымент і геаграфію продажаў да 42 краін свету: ад Расіі і Усходняй Еўропы да Лацінскай Амерыкі і Азіі. Цяпер кампанія экспартуе амаль 90% сваёй прадукцыі. Абарот кампаніі павялічыўся на 38%, а прадукцыйнасць – на 34%. У будучым кампанія плануе спраектаваць і распрацаваць новыя тыпы абсталявання, пашырыць геаграфію продажаў, сертыфікаваць сваю прадукцыю ў Еўрапейскім саюзе, пашырыць вытворчасць, а таксама адкрыць прадстаўніцтвы і новыя сэрвісныя цэнтры за мяжой.

Агульная вартасць праекта

EUR 14 458

Уклад кліента

EUR 4 519

Апошнія Гісторыі поспеху
by
22.02.2022
Фабрыка трыкатажу з Беларусі стала партнёрам люксавых брэндаў адзення дзякуючы ўдзелу ў праекце Ready to Trade — an EU4Business Initiative, які рэалізуюць Цэнтр прасоўвання імпарту з краін, якія развіваюцца (CBI) і Цэнтр міжнароднага гандлю (ITC). Зараз у маленькай краіне шыюць адзенне, якое ў якасці не саступае еўрапейскім патрабаванням. У той жа час, яго вытворчасць танней, а дастаўка займае значна менш часу, чым з Кітая.
by
08.02.2022
На дадзены момант толькі каля 6% ад усiх адміністрацыйных працэдур для бізнэсу ў Беларусі могуць быць выкананы ў электроннай форме, для астатнiх 94% прадпрымальнікi павінны наведваць розныя ўрадавыя установы.
by
28.12.2021
Пра тое, як на фермераў Беларусі ўплывае глабальнае пацяпленне, і якія ў гэтым плюсы і мінусы, мы даведаліся ад Надзеі Абашынай, уладальніцы адной з першых у Беларусі сялянска-фермерскiх гаспадарак.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю