You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Юлiя Малочка – маладая беларуска, якая нарадзілася і вырасла у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці – рэгіёне, які моцна пакутаваў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Юлія – выпускніца універсітэта Францыска Скарыны ў Гомелі. Нягледзячы на ​​магчымасць застацца і працаваць у абласным цэнтры, па заканчэннi універсітэта дзяўчына вярнулася ў родны Брагінскі раён. Тут яна сумяшчае сваю галоўную працу настаўніцай ў сельскай школе з фермерствам – бізнэсам, якім ўжо даўно займаецца яе сям'я. Скарыстоўваючы інавацыйныя эка-тэхналогіi у сельскай гаспадарцы, сям'я Малочка вырошчвае гародніну, садавіну, эка-прадукты, рэалiзоўваючы планы развіцця малога і сярэдняга фермерскага бізнесу у Брагінскім раёне. 

«Лагодны кошык»

У дадатак да сямейнага бізнесу Юлія актыўна удзельнічае у працы мясцовага фонду падтрымкі прадпрымальніцтва і сельскага развіцця «Эка-Iнавацыя». Тут дзяўчына займаецца ініцыятывай з прыгожай назвай «Лагодны кошык», якая рэалізуецца ў рамках праекта ПРААН і Міністэрства эканомікі «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», якi фінансуецца Еўрапейскім Саюзам пад брэндам ініцыятывы EU4Business.

«Мы дапамагаем жыхарам Брагінскага раёна вырошчваць збожжавыя культуры, ўдзельнічаць у малочнай жывёлагадоўлі і сыраварстве на такім узроўні, каб гэта прыносіла даход і дазваляла жыць годнае жыццё», – кажа Юлія.

Здавалася б, што цяжкага ў тым, каб пачаць пасеў збожжа або купіць карову? Аднак, на самай справе ўсё атрымліваецца значна складаней. Для таго, каб вырасціць высакаякасную прадукцыю, вы павінны вырашыць, што вырошчваць, а затым падабраць правільныя гатункі, і ўсё гэта з улікам змены клімату. Неабходна правільна палiваць, выкарыстоўваць угнаенні і многае іншае. Тут вялiкую ролю граюць навучанне і новыя веды.

Юлія прайшла шмат трэнінгаў, абмяньвалася вопытам з іншымі фермерамі, атрымала шмат інфармацыі з Інтэрнэту. Зараз гэтымi ведамi Юлія дзеліцца з аднавяскоўцамi і жыхарамі іншых вёсак.

Яшчэ складаней пачаць займацца жывёлагадоўляй – не кожны можа дазволіць сабе пародзiстых коз або кароў, а ў рамках ініцыятывы «Лагодны кошык» існуе такая магчымасць – першыя 15 сем'яў атрымліваюць пародзістых кароў і коз, каб арганізаваць свой уласны бізнэс, а затым бязвыплатна перадаюць першы прыплод сем'ям з нізкім узроўнем даходу.

Думаць па-новаму

«Я думаю, што галоўная праблема ў вёсцы адсутнасць матывацыi. Доўгiя гады пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, раён лічыўся дэпрэсіўным. З такой ўстаноўкай ў свядомасцi вырасла не адно пакаленне сельскіх жыхароў», – кажа Юлія. – На шчасце, я і мае сябры думаем па-новаму: мы не хочам бачыць нашу малую радзіму ў журбе і з курсам на рэгрэс. Мы зрабілі першыя крокі для таго, каб у людзей з'явiлася патрэба па крупiнках змяняць свет. І нашыя маленькія перамогі нас натхняюць».

У ініцыятыве «Лагодны кошык», Юлія таксама каардынуе працу па стварэнні інтэрнэт-крамы, у якой жыхары раёна змогуць прадаваць і купляць свежыя прадукты: кукурузу, памідоры, сыр, малако, мёд і шмат іншага. Пакуль інтэрнэт-крама ахоплівае толькі тэрыторыю Брагінскага раёна, але ў планах Юліі і яе аднадумцаў – пашырыць ахоп на суседнiя Хойнiкскi і Лоеўскi раёны, а ў будучыні на ўсю Гомельскую вобласць. У дадатак да інтэрнэт-крамы, ініцыятыва плануе арганізаваць вытворчасць фiрменнай ўпакоўкі і стварыць службу мабільнай дастаўкі прадукцыі. А гэта азначае, што для мясцовых жыхароў будуць з'яўляцца новыя працоўныя месцы.

«Трэба разумець, што час не стаіць на месцы, і сёння ідзе агульная лiчбавiзацыя інфармацыі: выкарыстанне штрых-кодаў і QR-кодаў, розных сайтаў і гіпер-спасылак. Многія жыхары ў вёсцы могуць карыстацца сучаснымі гаджэтамі і прыкладаннямi, а хто не можа мы навучым», – з аптымізмам кажа Юлiя Малочка.

Поспех адраджэння раёнаў пацярпелых тэрыторый у значнай ступені залежыць ад ініцыятывы, прадпрымальніцкай энергіі і аптымізму такіх маладых людзей, як Юлія. Падтрымка маладзёжнага прадпрымальніцтва ў сельскіх рэгіёнах з'яўляецца адной з задач ПРААН і партнёраў у Беларусі для падтрымкі мясцовага развіцця. Гэтая падтрымка дапамагае маладым людзям прымяніць свае веды і ідэі, атрымаць стымул жыць і развівацца ў сваіх родных раёнах. Ініцыятывы моладзі ў сельскіх раёнах маюць вялікі патэнцыял, каб стаць пунктамі росту мясцовай эканомікі, стварэння новых працоўных месцаў. Яны аб'ядноўваюць мясцовых жыхароў, дапамагаюць атрымаць новыя веды і навыкі. Моладзевыя ініцыятывы – цэнтр для пілатавання новых падыходаў, бізнес-мадэляў і ўкаранення лічбавых тэхналогій у сельскай гаспадарцы, развіцця экатурызму i зялёнай эканомікі.

Апошнія Гісторыі поспеху
by
22.02.2022
Фабрыка трыкатажу з Беларусі стала партнёрам люксавых брэндаў адзення дзякуючы ўдзелу ў праекце Ready to Trade — an EU4Business Initiative, які рэалізуюць Цэнтр прасоўвання імпарту з краін, якія развіваюцца (CBI) і Цэнтр міжнароднага гандлю (ITC). Зараз у маленькай краіне шыюць адзенне, якое ў якасці не саступае еўрапейскім патрабаванням. У той жа час, яго вытворчасць танней, а дастаўка займае значна менш часу, чым з Кітая.
by
08.02.2022
На дадзены момант толькі каля 6% ад усiх адміністрацыйных працэдур для бізнэсу ў Беларусі могуць быць выкананы ў электроннай форме, для астатнiх 94% прадпрымальнікi павінны наведваць розныя ўрадавыя установы.
by
28.12.2021
Пра тое, як на фермераў Беларусі ўплывае глабальнае пацяпленне, і якія ў гэтым плюсы і мінусы, мы даведаліся ад Надзеі Абашынай, уладальніцы адной з першых у Беларусі сялянска-фермерскiх гаспадарак.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю