You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Пра тое, як на фермераў Беларусі ўплывае глабальнае пацяпленне, і якія ў гэтым плюсы і мінусы, мы даведаліся ад Надзеі Абашынай, уладальніцы адной з першых у Беларусі сялянска-фермерскiх гаспадарак. 

«Радыску саджаем у лютым-сакавіку і прадаем у красавіку-траўні»

Фермерская гаспадарка «Надзейная» стала адной з першых у гісторыі незалежнай Беларусі і знаходзіцца на поўдні краіны ў Брагінскім раёне. Каля 30 гадоў таму яе распачаў дзед Надзеі, а ў апошнія тры гады яго справу працягваюць тры ўнучкi. 

— Нам шкада было кінуць такую спадчыну дзядулi з бабуляй, таму мы вырашылі працягнуць iх справу, — прызнаецца Надзея. — Сядзець на месцы нам сумна, таму мы займаемся фермерствам. Працы шмат круглы год: у сезон мы палiваем і збiраем ўраджай ад світання да заходу, а ўвесь астатнi час клапоцімся пра насенне, абрэзку, саджанцы.

У савецкі час гаспадарка займалася ў асноўным бульбай і капустай, але клімат і патрэбы людзей на працягу трох дзесяцігоддзяў моцна змяніліся. Зараз ад гародніны сям'я паступова адмаўляецца, адводзячы тэрыторыю ў шэсць гектараў пад новыя культуры клубніцы, парэчкi, рапс і збожжа. Прычыны дзве: пацяпленне клiмату і вялiкая канкурэнцыя.

У маленькім гарадку на поўдні многія людзі самi займаюцца агародамi, і купляць фермерскiя прадукты часта няма патрэбны. Такім чынам, сям'я часцей прадае прадукцыю на рынак прадпрымальнікам або оптам на базу гародніны.

— Асноўная праблема заўсёды адна — збыць прадукцыю. Брагін далёка ад іншых гарадоў, нават да бліжэйшага рэгіянальнага горада (Гомель) — 110 км. Гэта значыць, везцi 20 кг клубнiц ў горад не мае вялiкага сэнсу. Такім чынам, варыянты два: расціць больш прадуктаў і прадаваць у Гомель, або расціць менш, але раней цi пазней за iншых, каб мець магчымасць прадаваць iх на месцы. Пакуль што спыніліся на другiм варыянце, таму радыску мы саджаем у лютым-сакавіку, а прадаем у красавіку-траўні. Клубніцы саджаем пазней, але прадаем, калі ва ўсiх яны ўжо скончыліся.

Яшчэ пяць год таму я паняцця не мела, як вырошчваць радыс»

У перафарматаваннi гаспадаркi дапамог праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», якi рэалізуе ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь з падтрымкай Еўрапейскага Саюза ў рамках iнiцыятывы EU4Business. Каля 8 гадоў сёстры хадзiлі на семінары для фермераў. Пазней СФГ «Надзейная» стала партнёрам ініцыятывы кластара «Ягадны край» і атрымала дапамогу ад праекта глебафрэзу, капельны паліў, трымер і саджанцы ягад.

— Яшчэ пяць год таму я паняцця не мела, як вырошчваць радыс, а паступова пачала спрабаваць i вучыцца нечаму новаму. Праект ПРААН i падштурхнуў нас працягваць займацца гаспадаркай. Мы хадзiлi на семiнары, пазнавалi вопыт iншых фермераў, зразумелi, што трэба адмовiцца ад неканкурэнтнай гароднiны i перайсцi на ягады. Мы ведалi, як iх саджаць i вырошчваць, але на пакупку саджанцаў у нас не было неабходнай сумы. Праект дапамог хутка зрабiць тое, на што мы б адкладвалi яшчэ вельмi шмат часу.

Таксама ў рамках праекта фермеры пачалі супрацоўнічаць з Інстытутам радыялогіі, якi правярае прадукты на наяўнасць радыяцыi або нітратаў. Паколькi Брагін з'яўляецца адным з самых пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС гарадоў Беларусі, доўгі час тут быў павышаны радыяцыйны фон.

— Мы раз ў год бясплатна здаем ураджай на праверку ўзроўню радыяцыi, тое ж самае — перад аптовым продажам у крамы. Пакуль анi разу не зафiксавалi перавышэнне дапушчальнага ўзроўню, звычайна ён у дзясяткi разоў нiжэй за норму. Усё ж такi ў самiх сем’i i дзецi, таму есцi i прадаваць забруджаныя прадукты мы не будзем.

«З-за пацяплення прыйшлi тарантулы, хоць заўсёды здавалiся нам чымсьцi далёкiм»

На Беларусi за апошнiя 25 гадоў сярэдняя тэмпература стала на 1,2°С вышэй клiматычнай нормы. Такая нязначная на першы погляд лiчба аказваецца вельмi заўважальнай для любога фермера. 

— Клiмат за гэты час стаў значна цяплейшы, што адбiваецца ў тым лiку i на нашай гаспадарцы. За апошнiя 15 гадоў у нас была толькi адна снежная зiма, астатнi час у лютым ужо трымаецца плюсавая тэмпература. Нашы бабуля i дзядуля нiколi б не паверылi, што ўкроп i пятрушку можна высаджваць у адкрыты грунт у лютым, а радыс i салат — у сакавiку!

Хоць зiмы сталi кароткiмi i амаль бясснежнымi, цяпло прынесла не толькi працяг сезону ураджайнасцi, але i дадатковыя праблемы — не вядомых дагэтуль шкоднiкаў i хваробы. 

— З пацяпленнем клiмату ў нас з’явiўся амераканскi матылёк i яшчэ шмат новых жучкоў-павучкоў. Мы ўсiх фатаграфуем i потым шукаем у iнтэрнэце, хто гэта, — распавядае Надзея. — Трэба ж неяк зразумець: шкодная гэта iстота цi не, i цi патрэбна з ёй неяк змагацца.  У нас цяпер з’явiлася процьма павукоў-ос (яна ж аргыёпа Бруннiха) i нават тарантулы прыйшлi, хоць заўсёды здавалiся нам чымсьцi далёкiм i загадкавым. Ёсть яшчэ нейкiя павучкi, якiх мы пакуль не распазналi, i якiя вельмi балюча кусаюцца.  

Займаюцца гаспадаркай сёстры паралельна з асноўнай працай. Надзея працуе настаўнiцай, таму яе штогадовы адпачынак прыходзiцца на лета, што спрашчае заняцце гаспадаркай. Але пакуль што гэта хобi пад час дэкрэтнага водпуску, якое не прыносiць асаблiвага даходу.

— Пакуль мы ўсе жывем за кошт сваёй асноўнай працы. Калi штосьцi зарабляем ад фермерства, тут жа ўкладаем у далейшае развiццё i расходныя матэрыялы, таму прыбытку пакуль няшмат. Каб гэта прыносiла добры даход, патрэбна больш, чым шесць гектараў. Па-другое, трэба будзе адмовiцца ад асноўнай працы i заняцца гаспадаркай шчыльна. Пакуль мы на гэта не можам адважыцца, але ў будучынi — хто ведае?

Публiкацыя падрыхтавана праектамi «ЕС для клiмату» i «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».

Праект «ЕС для клiмату» рэалiзуе Праграма развiцця ААН (ПРААН) у партнёрстве з Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Беларусi i фiнансуе Еўрапейскi саюз.

Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» таксама рэалiзуе ПРААН у рамках iнiцыятывы EU4Business у партнёрстве з Мiнiстэрствам эканомiкi Беларусi i фiнансуе Еўрапейскi саюз.

Апошнія Гісторыі поспеху
by
22.02.2022
Фабрыка трыкатажу з Беларусі стала партнёрам люксавых брэндаў адзення дзякуючы ўдзелу ў праекце Ready to Trade — an EU4Business Initiative, які рэалізуюць Цэнтр прасоўвання імпарту з краін, якія развіваюцца (CBI) і Цэнтр міжнароднага гандлю (ITC). Зараз у маленькай краіне шыюць адзенне, якое ў якасці не саступае еўрапейскім патрабаванням. У той жа час, яго вытворчасць танней, а дастаўка займае значна менш часу, чым з Кітая.
by
08.02.2022
На дадзены момант толькі каля 6% ад усiх адміністрацыйных працэдур для бізнэсу ў Беларусі могуць быць выкананы ў электроннай форме, для астатнiх 94% прадпрымальнікi павінны наведваць розныя ўрадавыя установы.
by
10.12.2021
Многія з нас былi сведкамi таго, як смецце з перапоўненых кантэйнераў выпадае і разлятаецца ад парываў ветру па жылым квартале. Калі гэта здараецца ў выходныя дні, то вы атрымлiваеце перспектыву назiраць гэта не адзін дзень, таму што смеццявоз не прыбудзе да панядзелка.

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю