You are using an outdated browser. Please upgrade your browser to improve your experience.
Уверх

Еўрапейскі фонд Паўднёва-Усходняй Еўропы (EFSE) апублікаваў Справаздачу аб уплыве. У справаздачу ўключаны дасягненні фонду ў падтрымцы прадпрымальнікаў як рухаючай сілы малых і мікрапрадпрыемстваў (ММП), якія з’яўляюцца эканамічнай асновай мэтавых рэгіёнаў.

Дзейнасць EFSE накіравана на садзейнічанне эканамічнаму развіццю і росту дабрабыту ў Паўднёва-Усходняй Еўропе і ў рэгіёне Усходняга суседства, дзе Еўрапейскі Саюз ажыццяўляе фінансавую падтрымку ў рамках ініцыятывы EU4Business. Гэту фінансавую падтрымку ў форме ўстойлівага дадатковага фінансавання развіцця бізнесу атрымліваюць у асноўным ММП і прыватныя хатнія гаспадаркі праз кваліфікаваныя фінансавыя ўстановы.

У апошняй справаздачы «Навядзенне мастоў» паказана роля фонду ў фарміраванні трывалага і здаровага фінансавага асяроддзя, якое спрыяе росту існуючых ММП, а таксама ў злучэнні прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў з рэсурсамі і сродкамі падтрымкі, якія ім патрэбныя для ператварэння сваіх ідэй у новыя паспяховыя кампаніі. Аб’ядноўваючыя шляхі былі пракладзены паміж стартапамі і інвестарамі, мясцовымі рынкамі і міжнароднымі фінансавымі ўстановамі, прадпрымальнікамі-наватарамі і вопытнымі настаўнікамі, а таксама паміж самімі прадпрымальнікамі, якія будуць складаць новае пакаленне пачаткоўцаў у галіне. 

Са справаздачай можна азнаёміцца ў інтэрнэце ў інтэрактыўным выглядзе або спампаваць поўную справаздачу ў фармаце PDF.

Апошняя карысная інфармацыя
03.12.2018
У рамках ініцыятывы EU4Business ЕС выдзяляе беларускім кампаніям фінансавыя сродкі, праводзіць трэнінгі і ажыццяўляе падтрымку экспарту на новыя рынкі.
16.10.2018
Распачатае ў 2009 годзе як сумесная палітычная ініцыятыва, Усходняе партнёрства (УП) скіраванае на паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж Еўрапейскім саюзам (ЕС), яго дзяржавамі-членамі і шасцю ўсходнімі суседзямі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова...
26.02.2018
Гадавая справаздача за 2017 год праграмы STAREP (паляпшэнне аўдыту і справаздачнасці ў краінах Усходняга партнёрства), якая рэалізуецца ў рамках ініцыятывы EU4Business. STAREP — гэта рэгіянальная праграма, якую фінансуе ЕС і за рэалізацыю якой адказвае Цэнтр Сусве...

Cookies
Гэты сайт выкарыстоўвае файлы cookie для паляпшэння працы ў браузеры. Даведацца болей
Я адмаўляюся
Я дазваляю