Распачатае ў 2009 годзе як сумесная палітычная ініцыятыва, Усходняе партнёрства (УП) скіраванае на паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж Еўрапейскім Саюзам (ЕС), яго дзяржавамі-членамі з шасцю ўсходнімі суседзямі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдовай і Украінай. У рамках гэтай ініцыятывы ўсе партнёры абавязаліся прынесці рэальную карысць у штодзённым жыцці грамадзян рэгіёну, засяродзіўшыся на дасягненні 20 ключавых вынікаў да 2020 году ў чатырох прыярытэтных сферах:
- больш моцная эканоміка
- больш эфектыўнае кіраванне
- больш моцная ўзаемасувязь
- больш моцнае грамадства