«Гэта выдатная магчымасць сабраць разам розныя зацікаўленыя бакі, сфарміраваць агульнае ўяўленне пра тое, што адбываецца, і падумаць пра задачы, з якімі сутыкаюцца ўсе, а таксама пра магчымасці развіцця ініцыятывы EU4Business».
Увесну 2018 г. у кожнай з шасці краін Усходняга партнёрства былі праведзены нацыянальныя круглыя сталы, якія збіралі разам асноўных удзельнікаў EU4Business — Прадстаўніцтвы ЕС, міжнародныя фінансавыя інстытуты, нацыянальныя агенцтвы МСП і міністэрствы эканомікі, камерцыйныя банкі, бізнес-асацыяцыі, ключавыя выканаўцы і іншыя звязаныя бакі. У высновах, уключаных у Штогадовую справаздачу EU4Business, па выніках падрабязнага сумеснага разгляду ўсіх асноўных прынцыпаў і ініцыятыў EU4Business прапанавана ўнікальная перспектыва.